BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі зменіцца кіраўнік брытанскай амбасады

11.08.2009
У Беларусі зменіцца кіраўнік брытанскай амбасады
Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс у верасні пакідае Мінск. У канцы мінулага тыдня прынята рашэнне і аб кандыдатуры новага амбасадара. Дыппрадстаўніцтва ўзначаліць спадарыня Размары Томас, інфармуе “Беларусі партызан”.

Гулд-Дэвіс прыбыў у Мінск у жніўні 2007 года. За гэты час ён паспеў адзначыцца як адзін з самых маладых і дэмакратычных дыпламатаў, а таксама як суддзя футбольных турніраў для дзяцей са слабым слыхам.

Размары Томас прыбудзе ў Мінск ужо ў верасні. Яна кар'ерны дыпламат, у МЗС Вялікабрытаніі з 1991 года.

У розныя перыяды ўзначальвала дэпартамент па ваенных злачынствах, аддзел Расіі Дэпартамента Ўсходняй Еўропы.

Спасылка

Видео