BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эўракамісія вітае прапанову Менску аб адмене візаў

24.07.2009
Эўракамісія вітае прапанову Менску аб адмене візаў

Прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску вітае ініцыятыву аб адмене беларускіх візаў для грамадзянаў краінаў Эўразьвязу. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Жан-Эрык Хольцапфель.

"Спрашчэньне візавага рэжыму можа стаць адным з крокаў, якія будуць стымуляваць рост уязнога турызму з ЭЗ у Беларусь", — заявіў дыплямат. Ён выказаў надзею, што Беларусь працягне намаганьні па паляпшэньні турыстычнай інфраструктуры; зьявіцца больш інфармацыі пра краіну, яе культуру, славутыя мясьціны. Паводле словаў Хольцапфеля, турызм мае ключавую ролю ў разьвіцьці кантактаў паміж людзьмі, міжкультурнага дыялёгу і ўзаемаразуменьня.

"Беларусь — прыгожая краіна з вялікім турыстычным патэнцыялам, і мы спадзяемся, што яшчэ больш грамадзян краін ЭЗ атрымаюць магчымасьць убачыць яе на свае вочы", — заявіў Хольцапфель.

Стэфан Эрыксан
Пасол Швэцыі, якая старшынствуе ў ЭЗ, Стэфан Эрыксан лічыць прапанову аб адмене візаў для грамадзянаў краінаў Эўразьвязу "вельмі разумнай", бо, паводле яго меркаваньня, яна можа станоўча паўплываць на эканоміку Беларусі. У інтэрвію БелаПАН дыплямат адзначыў, што "эўрапейскі турыст — рухомы, і неабходнасьць візы, пра якую даўно забыліся ў Эўропе, можа псыхалягічна перашкаджаць візыту ў Беларусь".

А краіне ёсьць што прапанаваць, лічыць швэдзкі пасол, у тым ліку "унікальную прыроду, няхай нават яна не выкліча масавай цікавасьці турыстаў, хутчэй, пэўных групаў. Эўракамісія фінансуе некалькі праектаў у галіне турызму. Адзін з іх — Bella Dvina, які мае на мэце паляпшэньне турыстычных паслугаў на беларуска-літоўскай мяжы. Яшчэ адзін праект, у рэгіёне Белавескай пушчы, накіраваны на "гарманізацыю турыстычных паслуг" з абодвух бакоў беларуска-польскай мяжы — тут прадугледжваецца ўладкаваньне роварнага, падрыхтоўка сайту і сэрыі публікацый аб агульнай культурнай і прыроднай спадчыне.


21 ліпеня кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі і Ўкраіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра ўзяў удзел у адкрыцьці інфацэнтра ў Горадні ў межах праекта "Невядомая Эўропа", які закліканы ўзмацніць эканамічнае разьвіцьцё трансгранічнай тэрыторыі Аўгустоўскага каналу і ракі Нёман, а таксама прывабіць у рэгіён турыстаў.

***
Напачатку ліпеня міністэрства спорту і турызму прапанавала ўсталяваць бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь для арганізаваных турыстаў з краінаў Эўразьвязу. Пра гэта заявіў новы міністар спорту Алег Качан ў аўторак у Менску на паседжаньні прэзыдыюму Савета Міністраў.

Cпасылка

Видео