BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадзянская супольнасьць і дзяржава: каму каго патрэбна слухаць?

23.07.2009
Грамадзянская супольнасьць і дзяржава: каму каго патрэбна слухаць?

Днямі ў Менску ўпершыню адбыліся грамадзкія слуханьня “ Грамадзянская супольнасьць і дзяржава: мэханізмы ўзаемадзеяньня”. Пад мэханізмам меўся патэнцыйны каэфіцыент карыснай дзейнасьці, закладзены ў Грамадзка-кансультатыўным савеце, створаным на пачатку года пры Адміністрацыі прэзыдэнта РБ. Нягледзячы на шматлікія запрашэньні сябраў савету да ўдзелу, у дыскусіі ўрэшце прынялі ўдзел толькі пяць яго сябраў. Пра мінусы і плюсы разважаюць сябры аргкамітэту слуханьняў.

На думку Андрэя Ягорава, эксперта Агенцыі Гуманітарных Тэхналёгіяў, варта адзначыць, што спроба зарганізаваць дыялёг паміж грамадзкім сэктарам і дзяржавай была першай. І для першай спробы вынікі былі неблагімі і стратэгічна істотнымі:

 

“Была неблагая рэакцыя з боку журналістаў – а адпаведна, удалося падвысіць цікавасьць да гэтай тэмы праз СМІ. З боку грамадзкага сэктару цікавасьць была відавочная. ВартаІ трэба ацэньваць нашу сустрэчу як першую спробу, якія трэба паўтараць.

Станоўчым вынікам можна назваць абмеркаваньне функцый і мэтаў Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Па сутнасьці, цяпер яна не з’яўляецца ні кансультатыўнай, ні грамадзкай. Але мы - і Рада, і грамадзкі сэктар Беларусі – на дадзены момант знаходзімся ў “нулявой кропцы”, як сказаў адзін з сябраў гэтай структуры Пётар Марцаў. То бок, цяпер толькі абмяркоўваецца пра магчымасьці і шляхі пераўтварэньні гэтай структуры ў сапраўды кансультатыўную раду, якая магла ажыцьцяўляць сувязь паміж грамадзянскай супольнасьцю і дзяржавай. Але гэта – стратэгічная мэта, гэта тое, што магло б быць і магло б стацца. Было б вельмі добра, каб зацікаўленыя ў гэтым сябры Рады прасоўвалі і актуалізавалі гэтыя крокі”.

 

Пётар Марцаў зазначыў, што крытыкаваць ва ўласьцівасьцях самой дыскусіі было што. Але патэнцыял у гэткіх сустрэч і дыскусій ёсьць:

 

“Прыйшлі тыя, каму гэта цікава. Магчыма, прыйшлі носьбіты дэмакратычных поглядаў на жыцьцё. І колькасьць іх цалкам нармальная. Безумоўна, гэта пазытыўны крок – тое, што слуханьні адбыліся. Але негатыўнае ўражаньне – гэта занадта высокая эмацыйнасьць складу прамоў удзельнікаў. Вельмі часта мы на падобных сустрэчах вырашаем, што галоўнае – гэта выказацца. Выказаць сваё абурэньне, сваю незадаволенасьць. А на мой погляд – гэтага мала, трэба рабіць нешта, прымаць рашэньні і іх ажыцьцяўляць. Вялікая рзыка, што словы так і застануцца словамі. І хацелася б спадзявацца, што наступная сустрэча будзе менш складацца са словаў-эмоцый і болей – са словаў-канкрэтыкі”.

 

З сябраў Грамадзкага Кансультатыўнага Савету на слуханьні прыйшлі толькі пяць чалавек. Але, на думку Улада Вялічкі, кіраўніка міжнароднага кансорцыюма eurobelarus (Літва), ёсьць падставы спадзявацца, што з часам цікавасьць да слуханьняў з боку дзяржструктур можа і будзе ўзрастаць:

 

 «Гэта прыкмета таго, што пакуль такога кшталту мерапрыемствы ня лічацца дастаткова важнымі, каб іх наведваць і ўдзельнічаць у іх. Спадзяюся, што гэта часовая сытуацыя і яна можа быць зменена. Да гэтага трэба ставіцца прагматычна. Было б добра бачыць на гэтых мерапрыемствах прадстаўнікоў дзяржавы ў гэтай радзе, але будуць і “слуханьні- 2”, і “слуханьні- 3” і, магчыма, тады ў іх больш прычын і матываў прыняць у іх удзел”.

 

А вось мэтадоляг Уладзімір Мацкевіч прычын для аптымізму ня бачыць:

 

“Размова атрымалася аднабаковай, пазыцыя Грамадзкага кансультатыўнага савету  па ўзьнятых пытаньнях не была прадстаўлена з двух прычын. Па-першае, кіраўнік савета не палічыў магчымым прысутнічаць на слуханьнях, не знайшоў часу ці рэзонаў даручыць некаму прадставіць публічна пазыцыю ГКС. Прысутныя ж удзельнікі не палічылі сябе ў праве выступаць не ад уласнага імя, а ад ГКС. Па-другое, у ГКС не абмяркоўваліся гэтыя пытаньні, нібыта усё “само сабой”.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці таксама былі не на вышыні. Прывычка да выказваньняў без асаблівай адказнасьці за іх на сэмінарах і канфэрэнцыях дае эфэкт. Таму ніякай агульнай, адзінай пазыцыі ня толькі грамадзянскай супольнасьці, але нават для прысутных на слуханьнях прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый і экспэртаў заявіць не ўдалося”.

 

Людміла Корсак

[email protected]

 

дадатковая інфармацыя тут і тут

Видео