BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польска-беларускія канфлікты найноўшага часу

14.07.2009
Польска-беларускія канфлікты найноўшага часу

Польшча выступае за збліжэньне Беларусі з Эўразьвязам нягледзячы на тое, што апошнім часам паміж Менскам і Варшавай было нямала канфліктаў і спрэчных момантаў.

Саюз палякаў

Найбольш маштабны канфлікт паміж Польшчай і Беларусьсю разгарэўся летам 2005 года. Ён быў зьвязаны з непрызнаньнем беларускімі ўладамі зьмены кіраўніцтва ў Саюзе палякаў. Мінюст Беларусі скасаваў вынікі зьезду арганізацыі, улады арганізавалі правядзеньне альтэрнатыўнага зьезду ляяльнага ўладам Беларусі СПБ, які пераняў маёмасьць арганізацыі. Тым часам актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу падвяргаліся рэпрэсіям.

Гэтыя падзеі выклікалі дыпляматычны скандал, калі з Менска ў Варшаву і з Варшавы ў Менск былі адкліканыя амбасадары абедзьвюх краін і па некалькі дыпляматаў.

Дыпляматы праз пэўны час вярнуліся, але праблема не знайшла свайго ўрэгуляваньня.

У 2008 годзе амбасадар Польшчы Генрык Літвін заявіў з гэтай нагоды:

“Мы надалей маем справу з сытуацыяй, калі, з аднаго боку, існуе Саюз палякаў Беларусі, які падтрымліваюць улады, а з другога — існуе Саюз палякаў, кіраўніцтва якога прызнаецца польскім бокам як адзінае абранае паводле Статута. Але, зь іншага боку, яго не прызнаюць беларускія ўлады. Гэтую сытуацыю нельга назваць карыснай для культурнага і асьветніцкага разьвіцьця польскай меншасьці ў Беларусі. Менавіта апошняе нас найбольш хвалюе”.

Арышт былога амбасадара


У 2006 годзе пасьля падзеяў на Кастрычніцкай плошчы быў арыштаваны былы польскі амбасадар у Беларусі Марыюш Машкевіч. Ён адбыў пакараньне ў турме на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, як і іншыя арыштаваныя на плошчы, нягледзячы на праблемы са здароўем.

“Карта паляка”

У лютым 2008 года МЗС Беларусі выказаў пратэст з нагоды увядзеньня Польшчай “карты паляка”, якой могуць скарыстацца і грамадзяне Беларусі.

СМІ

У сакавіку 2008 года КДБ Беларусі арыштаваў тэхніку і дакумэнты ў карэспандэнтаў фінансуемых Польшчай тэлеканала “Белсат” і радыё “Рацыя”, якія працавалі без акрэдытацыі. У Польшчы гэта выклікала хвалю абурэньня і салідарнасьці з журналістамі ў Беларусі. Праз паўгода тэхніку вярнулі. Аднак дагэтуль журналісты тэлеканала “Белсат” і радыё “Рацыя” не атрымалі акрэдытацыю МЗС Беларусі нягледзячы на шматлікія просьбы.

Генрык Літвін: “Польшча — Беларусь: прагматычны дыялёг”

Спасылка

 

Видео