BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімер Макей яшчэ не адказаў на зварот грамадзянскай супольнасці

13.07.2009
Уладзімер Макей яшчэ не адказаў на зварот грамадзянскай супольнасці

Грамадскія слуханні з удзелам прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і членаў Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудуцца 20 ліпеня 2009 г. па адрасе: Мінск, вул. Кірава, 13. Пачатак у 14.00

Ініцыятыва па арганізацыі грамадскіх слуханняў была прадпрынята шэрагам вядомых грамадскіх дзеячаў у сувязі з заклапочанасцю нізкай інфармаванасцю грамадзянаў пра дзейнасць Грамадска-кансультацыйнай рады і нізкім узроўнем удзелу грамадзянскай супольнасці ў вырашэнні жыццёва важных для краіны пытанняў.

Нагадаем, што 15 чэрвеня 2009 года шэраг грамадскіх дзеячаў Беларусі выступілі са зваротам да членаў Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэсублікі Беларусь, а таксама да шырокіх колаў грамадзянскай супольнасці краіны з прапановай арганізацыі адкрытых грамадскіх слуханняў “Грамадзянская супольнасць і дзяржава: механізмы ўзаемадзеяння”.

Дата грамадскіх слуханняў, першапачаткова прызначаных на 9 ліпеня, была перанесена на 20 ліпеня 2009 г. у сувязі з чаканнем афіцыйнага адказу ад старшыні Грамадска-кансультацыйнай рады Уладзімера Макея. На дадзены момант зварот яшчэ разглядаецца ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў шэрагу іншых арганізацый, члены каторых уваходзяць у склад рады. Сярод тых, хто станоўча адрэагаваў на зварот і выказаўся ў падтрымку ініцыятывы:

Жана Грынюк— дырэктар Цэнтра сістэмных бізнэс-тэхналогій «SATIO»

Петр Марцаў— генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства  «Марат», галоўны рэдактар «БДГ. Деловая газета»

Уладзімір Нісцюк— старшыня  праўлення мясцовага дабрачыннага фонду выпускнікоў сувораўскіх и нахімаўскіх вучэльняў«Спасенное поколение»

Аляксандр Ярашук— старшыня асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў»

Асобныя члены рады выказалі згоду на ўдзел толькі пры ўмове, што ў слуханнях прыме ўдзел яго старшыня – Уладзімір Уладзіміравіч Макей.

Адкрыта рэгістрацыя ўдзельнікаў слуханняў. Для ўдзелу неабходна да 18 ліпеня 2009 г. даслаць заяўку на эл. адрас аргкамітэта канферэнцыі [email protected]  альбо факсам (017) 2454118. У заяўцы трэба падаць: імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка, назву арганізацыі і пасаду, якую займае; а таксама кантактную інфармацыю (эл.пошта, тэлефон). Па прычыне абмежаванай колькасці месцаў, асобы, якія не заявяць аб сваім удзеле да прапанаванай даты, не змогуць узяць удзел у слуханнях.

Асобна звяртаем увагу на тое, што аргкамітэт не пакрывае ўдзельнікам коштаў праезду і пражывання.

З павагай,

Аргкамітэт слуханняў.

Каардынатар Тэхнічнай групы па арганізацыі слуханняў:
Юлія Галіноўская
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)
Электронная пошта: [email protected] 

Акрэдытацыя для прадстаўнікоў СМІ абавязковая.

Кантактная асоба: Наталля Падабед тэл.: +37529 782 51 15, e-mail: [email protected]  

Видео