BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сустрэча ў рэжыме “крытычнага дыялогу”

08.06.2009
Сустрэча ў рэжыме “крытычнага дыялогу”

У панядзелак у Менск прыязжае спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні. У планах палітыка сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў, а таксама дэмакратычных сіл краіны.

Па афіцыйных звестках, спадар Рыгоні будзе знахадзіцца ў Беларусі з візітам па 9 чэрвеня. За гэты тэрмін  палітык сустрэнецца з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, міністрамі замежных спраў і юстыцыі Беларусі, а таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Інфармацыйнага цэнтра Рады Еўропы.

У планах спекцдакладчыка таксама сустрэча з лідэрамі дэмакратычных сіл. Паводле страшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, беларускія палітыкі падрыхтавалі для спадара Рыгоні шэраг непрыемных пытанняў:

Мой прагноз, што гэта сустрэча адбудзецца ў рэжыме “крытычнага дыялогу”. І гэта звязана з тым, што ёсць рэкамендацыя Палітычнага камітэту ПАСЕ аб вяртанні статуса “спецыяльнага запрошанага” для беларускай Палаты без усялякіх умоў. І фактычна праігнаравана не толькі прапанова нашай “дарожнай мапы”, але і першапачатковая ініцыятыва самога спадара Рыгоні - стварыць сумесную групу, у якую ўвайшлі б як прадстаўнікі ўлады, так і прадстаўнікі апазіцыі для выпрацоўкі нейкай супольнай платформы.   

На сустрэчу з Андрэа Рыгоні, якая адбудзецца ў панядзелак вечарам, запрошаныя  ўсе сустаршыні АДС, а таксама экс-кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін.

Source

Видео