BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дунаеў: Еўразвяз найперш цікавіць бяспека на сваіх межах

08.06.2009
Дунаеў: Еўразвяз найперш цікавіць бяспека на сваіх межах
У Беларусі цяпер афіцыйна існуе Цэнтр кіраўніцтва Рады Еўропы. На ўрачыстасці адкрыцця офісу, які будзе працаваць у будынку Інстытута журналістыкі БДУ,  узялі ўдзел прадстаўнікі Еўразвязу і беларускія службоўцы, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. 

Галоўная функцыя Цэнтру – інфармаваць грамадзянаў Беларусі пра дзейнасць Рады Еўропы, “быць правадніком каштоўнасцяў і нормаў Рады Еўропы ў тым, што тычыцца правоў чалавека, дэмакратыі і вяршыні закону”, паведамляе прэсавая служба арганізацыі. Як лічыць прафесар Уладзімір Дунаеў, гэта вельмі станоўчы крок, які сапраўды вельмі карысны для развіцця адносінаў з Еўразвязам. Любы такі крок будзе спрыяць, больш ці менш, развіццю нашай краіны. Але, зазначае прафесар, толькі час пакажа, як офіс будзе працаваць, у прыватнасці у якіх канкрэтных умовах. І зараз даволі складана сказаць, наколькі гэты офіс будзе садзейнічаць еўрапеізацыі нашай інфармацыйнай прасторы.

- Гэтымі днямі споўнілася роўна месяц як прайшоў устаноўчы саміт "Усходняга партнёрства". Як мы цяпер можам ацаніць праграму і што ад яе чакаць у будучым?

- Месяц — сапраўды не вельмі вялікі тэрмін, каб казаць пра вынікі. Але гэтая праграма толькі зараз пачынае акрэслівацца. Калі параўнаць праграму партнёрства, напрыклад з АБСЕ, то ў Хельсінкі быў прадстаўлены грунтоўны дакумент, які сапраўды быў кампрамісам паміж рознымі ўдзельнікамі гэтага працэсу. Але ж гэта быў добра падрыхтаваны кампраміс. Зараз пра "Усходняе партнёрства" вельмі няпроста гаварыць. Бо ва ўдзельнікаў гэтага працэсу ёсць свае меркаванні і чаканні адносна праграмы. Напрыклад, калі мы папракаем беларускі ўрад у цынічным падыходзе да супрацоўніцтва з Еўропай. Але магчыма, што гэта адказ на прагматызм самой палітыкі "Усходняга партнерства". І службоўцы з аднаго і другога боку добра разумеюць адзін аднаго. "Усходняе партнёрства" — гэта частка палітыкі новага суседства, прызначаная для стварэння зоны бяспекі і стабільнасці вакол Еўразвязу. І яна адлюстроўвае інтарэсы чальцоў сям'і еўрапейскіх народаў, а не суседзяў. І я не думаю, што ёсць перспектывы пераўтварэння некага з суседзяў у сям'ю. Таму мы павінны быць больш рэалістычнымі ў падыходзе да гэтай палітыкі. Крытэрыі ў падыходзе да сям'і і да суседзяў вельмі розныя. Галоўнае — каб суседзі не турбавалі за сцяной. Для Еўразвяза суседзямі з'яўляюцца не толькі краіны былога Савецкага Саюзу, але таксама і афрыканскія краіны, краіны Блізкага Усходу. І да ўсіх гэтых суседзяў больш-менш аднолькавы падыход. Але нам сцвярджаюць, што мы цэнтр Еўропы. Трэба быць больш рэалістычнымі. Нашыя еўрапейскія амбіцыі пакуль не асабліва турбуюць суседзяў на Захадзе. Іх цікавіць больш бяспека, а не Еўрапейская Беларусь.

- У такіх адносінах з Захадам, якая пазіцыя ЗША? Наколькі важкае слова Амерыкі, і ці адрозніваецца палітыка ЗША ў адносінах да Беларусі ад той, якую праводзіць Еўразвяз?

- Мне здаецца, што пазіцыя ЗША вельмі важная, бо без гэтай краіны палітыка будзе не вельм трывалай. Але зараз ЗША больш рэалістычна падыходзяць да сітуацыі ў Беларусі.  Тым не менш агулам адносіны гэтай краіны не адрозніваюцца ад еўрапейскай палітыкі. І калі рэалістычны падыход ЗША будзе нейкім чынам карэктаваць падыход Еўразвязу, то гэта пойдзе на карысць Беларусі.

Cпасылка

Видео