BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Познань: дні беларускай культуры

08.06.2009
Познань: дні беларускай культуры

З 8-12 чэрвеня ў Познані адбудуцца чарговыя дні беларускай культуры. Запланаваны: вечарына беларускай паэзіі, канцэрт беларускай музыкі, прэзэнтацыя беларускіх фільмаў, фотавыстава. З канцэртам выступіць гурт "Стары Ольса".

8 чэрвеня ў межах дзён адбудзецца лекцыя Івана Пяшкова “Трансфармацыя без рэструктурызацыі. Мадэль рэфармавання эканомікі Беларусі”, мерапрыемства ладзіцца ў  канференц-зале DS Jowita (ul. Zwierzyniecka 7A), пачатак а 12-й гадзіне. Увечары таго ж дня адбудзецца вечарына беларускай паэзіі (ul. Ratajczaka, 18), пачатак а 18-й гадзіне.

На 9 чэрвеня запланавана лекцыя Марэка Фігуры “Беларусь піміж Усходам і Захадам”, мерапрыемства ладзіцца ў  канференц-зале DS Jowita (ul. Zwierzyniecka 7A), пачатак а 12-й гадзіне. А 21-й гадзіне ў клубе „Piwnica 21” (ul Wielka, 21) пачнецца канцэрт беларускай музыкі, на якім выступіць гурт "Стары Ольса".
   
10 чэрвеня адбудзецца лекцыя Марыюша Маршэўскага “Праблема інтэграцыі Беларусі ў структуры Еўрапейскага Звязу. Перспектывы Усходняга Партнэрства.”  (Sala Konferencyjna DS Jowita, ul. Zwierzyniecka 7A),12.00 - 13.00. У гэты ж дзень пройдзе прэзэнтацыя фільмаў “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Колер кахання” (ul. Ratajczaka, 18), 16.00 - 18.00. Увечары арганізатары дзён запрашаюць на вечарыну клубнай музыкі (kl. Metropolitan, ul. Św. Macin 28), 22.00 – 02.00, выступяць дыджэі Andersen і Derevce Ska з Беларусі.

З 8 па 12 чэрвеня ў Hall Kolegium Maius будзе праходзіць выстава прац беларускіх фатографаў.

Спасылка

 

Видео