BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Старшыня Кансорцыюма ЕЎРАБЕЛАРУСЬ у гасцях Беларускай рэдакцыі "Радыё Швецыя"

01.06.2009
Старшыня Кансорцыюма ЕЎРАБЕЛАРУСЬ у гасцях Беларускай рэдакцыі "Радыё Швецыя"

26 траўня 2009 года пад час візіта ў Швецыю для ўдзела ў Канферэнцыі "Усходняе партнёрства - інструмент для дэмакратычнай і эканамічнай стабільнасці", арганізаванай Прадстаўніцтвам Еўрапейскай Камісіі ў Швецыі, старшыня Міжнароднага Кансорцыюма "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка быў запрошаны ў Беларускую рэдакцыю "Радыё Швецыя" для размовы з журналістам Дзмітрыям Плаксам аб актуальных пытаннях Усходняга партнёрства і магчымым удзеле Швецыі ў далейшым развіцці гэтай праграмы.

Пад час інтэрвію суразмоўцы закранулі разнастайныя аспекты унутраных і знешніх працэсаў, якія запусціла альбо можа закрануць далейшая рэалізацыя Усходняга партнёрства ў дачыненні да Беларусі. Спадар Вялічка выказаў меркаванні ЕўраБеларусі ў дачыненні да розных падыходаў да ўключэння краіны ў праграму, прагрэса з пытаннямі правоў чалавека і свабоды слова, прадставіў свае ацэнкі бягучых працэсаў беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і ролі Швецыі ў гэтых працэсах на бліжэйшую перспектыву. Паслухаць інтэрвію з Уладам Вялічкам, якое выйшла ў эфір у суботу 30 траўня, можна на сайце Беларускай рэдакцыі "Радыё Швецыя".

Пазнаёміцца з планамі дзейнасці Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Швецыі датычна Усходняга партнёрства можна ў інтэрвію Мэй Эн Рамсэй - кіраўніцы палітычнага аддзела Прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Швецыі .

Видео