BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Безвыніковая барацьба ААН

11.03.2009
Безвыніковая барацьба ААН
Камісія па справах наркотыкаў ААН абмяркоўвае ў Вене прагмау барацьбы з наркаманія на бліжэйшыя 10 гадоў. Падставай дыскусіі зьяўляецца рапарт Эўрапейскай камісіі адносна вынікаў гэтага змаганьня цягам мінулага дзесяцігодзьдзя.

Экспэрты б’юць трывогу – барацьба ААН супраць распаўсюду дурманных субстанцыяў пацярпела паразу.

У Заходняй Эўропе й ЗША палова людзей народжаных пасьля 1980 году мела кантакт з марыхуанай. Больш таго, расьце наркатычная залежнасьць у Азіі й у Расеі. У Кітаі наркотыкі прымае 2 мільёны людзей, у правінцыях на мяжы з М’янмай можна нават казаць пра „эпідэмію гераіннай залежнасьці”. У Іране гераін прымае 3% насельніцтва. Паводле дадзеных ААН, трагічная сытуацыя таксама ў Расеі, дзе 2,5 млн чалавек ва ўзросьце 18-39 гадоў у наркатычнай залежнасьці .

За апошнія 10 гадоў вырасла таксама вытворчасьць какаіну ў Пэру, Калюмбіі й Балівіі. Двойчы больш вырабляецца таксама опіюм – за 2008 – 8тыс. 800 тон. Аж но 98% паходзіць з Афганістану.

Cпасылка

Видео