BE RU EN
rss facebook twitter

У Малдове пратэстуюць супраць ваеннай прысутнасці Расіі ў Прыднястроўі

09.01.2012
У Малдове пратэстуюць супраць ваеннай прысутнасці Расіі ў Прыднястроўі

Малдова сутыкнулася з пратэстамі супраць ваеннай прысутнасці Расіі ў Прыднястроўі. У краіне прайшлі дэманстрацыі, звязаныя з забойствам грамадзяніна Малдовы расійскім жаўнерам з міратворчых сіл, якія зараз дыслакуюцца на тэрыторыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. 

 

Раніцай у нядзелю, 1 студзеня 2012 года, расійскі жаўнер смяротна параніў грамадзяніна Малдовы ў гарадку міратворчых войск у Прыднястроўі. Па словах відавочцаў, 18-гадовы хлопец, нягледзячы на вусны загад, не спыніўся на пункце памежнага пропуску. Адзін з вайскоўцаў адкрыў агонь, калі аўтамабіль, за рулём якога сядзеў малады чалавек, ужо ў другі раз парушыў мяжу. Цяжкапаранены хлопец памёр у шпіталі.

Жыхары суседніх вёсак, размешчаных у буфернай зоне, пратэстуюць перад амбасадай Расіі ў Кішынёве. Яны патрабуюць адводу расійскіх ваенных сіл з Прыднястроўя. Пратэстуючыя падкрэсліваюць, што гэта быў не першы падобны інцыдэнт з удзелам расійскіх жаўнераў і што прысутнасць апошніх не спрыяе вырашэнню канфлікта. На пазачарговым паседжанні 3-га студзеня ўрад Рэспублікі Малдова ўзяў на сябе абавязак правесці дэталёвае даследаванне з мэтай тлумачэння інцыдэнта. Зараз прэм'ер-міністр Малдовы Улад Філат "вядзе перамовы па гэтай справе з Масквой", запэўніў яго намеснік Яўген Карпаў.

У цяперашні час на тэрыторыі Прыднястроўя размяшчаецца расійскі кантынгент у колькасці да 1100 вайскоўцаў.

 

Пераклад з англійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: Tomasz Horbowski, Eastbook.Eu

Видео