BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Латвія можа збанкрутаваць ужо да лета

09.03.2009
Латвія можа збанкрутаваць ужо да лета
Пра гэта заявіў кандыдат у прэм’ер‑міністры гэтай балтыйскай краіны Валдзіс Дамброўскіс. Дамброўскіс адвёў меней трох месяцаў на тое, каб знізіць расходы бюджэту Латвіі. Гэта адна з умоваў прадастаўлення дапамогі ад МВФ.

Латвія дамовілася пра крэдыты МВФ і краінамі ЕС на агульную суму 7,5 млрд еўра. З гэтай сумы ў казну краіны ўжо паступілі траншы памерам 1,6 млрд еўра. Асноўнымі умовамі выдачы крэдытаў былі скарачэнне дзяржрасходаў і больш жорсткая фінансаваая палітыка.

Эканамічная сітуацыя ў Латвіі застаецца найцяжэйшай сярод краін ЕС.

У чацвертым квартале ВУП скараціўся на 10,5%, а прамысловая вытворчасць знізілася на 11,3%.

37-гадовы Валдзісу Дамброўскісу даручаны сфармаваць урад, пасля таго як у адстаўку сышоў Іварс Годманіс.

novonews.lv

Видео