BE RU EN
rss facebook twitter

Гібель летувіскага дыплямата пакрытая змрокам

25.02.2009
Гібель летувіскага дыплямата пакрытая змрокам
Летувіская пракуратура спыніла расьсьледаваньне гібелі летувіскага дыплямата ў Беларусі Вітаўтаса Пацюнаса.

Сьледзтва ў гэтай справе было адноўлена 19 верасьня 2007 году пасьля судовага загаду выявіць абставіны сьмерці. У адну зь віленскіх судовых устаноў звярнулася ўдава дыплямата Людвіка Пацюнене. За новае расьследаваньне выступаў і прэзыдэнт Валдас Адамкус.
Вітаўтас Пацюнас, міністар-дарадца Генэральнага консульства Летувы ў Горадні, загінуў 23 жніўня 2006 году, выпаўшы праз акно гатэля зь дзевятага паверха. У Берасьці ён знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы.

Прычыны сьмерці летувіскага дыплямата застаюцца нявысьветленымі.

Спасылка

 

Видео