BE RU EN
rss facebook twitter

Праграма стыпендыятаў Рэйгана - Фасэла

21.08.2009
Праграма стыпендыятаў Рэйгана - Фасэла
Нацыянальны Фонд Падтрымкі Дэмакратыі (National Endowment for Democracy) прымае заяўкі на ўдзел у стыпэндыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла, якая прадастаўляе магчымасьць актыўным барацьбітам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў паглыбіць і пашырыць веды аб дэмакратыі, і прызваная садзейнічаць іх дзейнасьці па прасоўваньні ідэяў дэмакратычнага грамадзтва.

Фонд прапаноўвае практычную праграму, якая дапамае ўдзельнікам удасканаліць стратэгію й мэханізм пабудовы дэмакратычнага грамадзтва, і тэарэтычную праграму для навукоўцаў, якія праводзяць дасьледваньні з мэтай публікацыі працаў.

Удзельнікамі практычнай праграмы могуць быць актывісты, юрысты, журналісты ды іншыя катэгорыі спэцыялістаў, якія ўдзельнічаюць у разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці, і мусяць мець вялікі практычны досьвед працы ў галіне разьвіцьця дэмакратыі. Удзельнікамі тэарэтычнай праграмы могуць быць навуковыя супрацоўнікі, дасьледчыкі, прафэсура й усе, хто піша на тэму дэмакратыі, і мусяць на мамэнт падачы заяўкі на праграму мець ступэнь кандыдата навук альбо доктара навук.

Важнай умовай атрыманьня стыпэндыі зьяўляецца валоданьне ангельскай мовай.

Удзельнікам праграмы прадастаўляецца штомесячная стыпэндыя, медычная страхоўка, і садзеяньне ў набыцьці авіяквіткоў.

Праграма прымае ўдзельнікаў на два тэрміны па 5 месяцаў: восеньскі сэмэстр 2010: з 1 кастрычніка 2010 па 28 лютага 2011. Восеньскі сэмэстр 2011: з 1 сакавіка 2011 па 31 чэрвеня 2011.

Падрабязную інфармацыю аб праграме, форму заяўкі й інструкцыю па запаўненьні глядзіце на сайце: http://www.ned.org/forum/fellows.html. Усе дакуманты й заява мусяць быць надрукаваныя па-ангельску.

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада 2009 году. Паведамленьне аб прыняцьці ў праграму будуць дасланыя ў красавіку 2010 году.

Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся на сайт: www.ned.org альбо адпраўце ліст па адрасе: [email protected]
Паводле www.belngo.info

Видео