BE RU EN
rss facebook twitter

Дырэктару Польскага дому ў Баранавічах пагражаюць крымінальнай справай

19.02.2009
Дырэктару Польскага дому ў Баранавічах пагражаюць крымінальнай справай
Дырэктар Польскага дому ў Баранавічах Тэрэса Сілівончык атрымала афіцыйнае папярэджаньне з гарадзкой пракуратуры аб недапушчальнасьці парушэньня закону «Аб грамадзкіх аб'яднаньнях», паведамляе ў сваім блёгу гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут.

У лісьце, падпісаным пракурорам Палыкам, гаворыцца, што Тэрэса Сілівончык прыймае актыўны удзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі «Саюз палякаў Беларусі» на чале з Анжалікай Борыс.

Пракурор Палыка сьцьвярджае, што Тэрэса Сілівончык фармуе ў коле этнічных палякаў думку аб старшынстве ў СПБ Анжалікі Борыс, распаўсюджвае друкаваную прадукцыю, у якой падкрэсьліваецца вядучая роля Борыс у Саюзе палякаў, а таксама зьмяшчаецца тэндэнцыйная інфармацыя пра сацыяльна-палітычную сытуацыю на Беларусі.
 
У лісьце таксама гаворыцца, што сп. Сілівончык дапамагае Анжаліцы Борыс у арганізацыі 14-15 сакавіка зьезду незарэгістраванай арганізацыі Саюз палякаў Беларусі. Зьезд аб'яднаньня мае адбыцца ў Баранавічах у Польскім доме.

Пракурор нагадвае, што дзейнасьць незарэгістраваных арганізацый у Беларусі забароненая й што дапамагаючы СПБ на чале з Борыс, Тэрэса Сілівончык парушае беларускае заканадаўства. У выпадку паўтарэньня парушэньня пракуратура паставіць пытаньне аб прыцягненьні Тэрэсы Сілівончык да адказнасьці.

Спасылка

Видео