BE RU EN
rss facebook twitter

“Салідарныя зь Беларусьсю” – 4

04.03.2009
 “Салідарныя зь Беларусьсю” – 4
22 сакавіка на Тэатральнай плошчы ў Варшаве пройдзе чацьвёрты па ліку канцэрт беларускіх і польскіх музыкаў “Салідарныя зь Беларусьсю”. У фэсьце возьмуць удзел вядомыя польскія выканаўцы: Гжэгаж Маркоўскі, Томаш Ліпіньскі, Габа Кулька, Maleo Reggae Rockers, EastWest Rockers і іншыя. Заплянаваны выступ і беларускіх музыкаў, але імёны выканаўцаў зь Беларусі пакуль не паведамляюцца.

Сёлета моцна зьмяняецца рыторыка імпрэзы. Арганізатары хочуць адысьці ад крытычных заўваг у адрас Аляксандра Лукашэнкі. “Неабходна аб’ектыўна сьцьвердзіць, што частка апошніх крокаў Лукашэнкі мае яўны прадэмакратычны й карысны для беларусаў характар,” – гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізатараў. Імпрэза павінна стацца своеасаблівым сьвяткаваньнем разам зь беларусамі карыснага курсу, паводле якога пачала разьвівацца краіна.

Перад канцэртам 22 сакавіка ў Варшаве адбудзецца цыкль культурніцкіх імпрэз: канцэрты, хэпінінгі, прэзэнтацыі фільмаў.

Імпрэзу ладзіць ініцыятыва “Wolna Białoruś” (Свабодная Беларусь) і мэрыя Варшавы.

Спасылка

 

Видео