BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімер Нісьцюк стварае міжнародны „Новы ўсходне –эўрапейскі альянс”

09.01.2009
Уладзімер Нісьцюк стварае міжнародны „Новы ўсходне –эўрапейскі альянс”
Палітык Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)  Уладзімер Нісьцюк стварае міжнародны антыкрызысны фонд. Ягоная працоўная назва „Новы ўсходне–эўрапейскі альянс”.

Уладзімер Нісьцюк паведамляе, што ён ужо правёў ўступныя кансультацыі з палітыкамі й бізнэсоўцамі зь Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны, Нямеччыны й шэрагу іншых эўрапейскіх краінаў.

Паводле словаў палітыка, надыйшоў адпаведны момант для таго, каб перастаць займацца віртуальнай палітыкай, а пачаць займацца справай, якая будзе служыць інтарэсам людзей і краіны.

За дзесяцігодзьдзе ў дзяржаўных установах склаўся неблаганадзейны інвэстыцыйны імідж. Мэта стварэньня антыкрызыснага фонду ў тым, каб прыцягнуць у краіну дадатковыя інвэстыцыі, якія дазволяць мінімалізаваць адмоўнае дзеяньне сусьветнага крызысу на розныя сацыяльныя сэктары, сказаў Уладзімер Нісьцюк.

Палітык паведаміў, што ў лютым у Міністэрства юстыцыі Беларусі будуць скіраваныя дакумэнты для рэгістрацыі антыкрызыснага фонда. Калі ўсё пройдзе без праблемаў, то ў сакавіку можна спрадзявацца афіцыйнай прэзэнтацыі „Новага ўсходне –эўрапейскага альянсу”.

Спасылка 

Видео