BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрасаюз абмяркуе пытанне пра адпраўку ў Грузію міратворцаў

12.08.2008
Еўрасаюз абмяркуе пытанне пра адпраўку ў Грузію міратворцаў

Пытанне пра адпраўку ў Грузію міжнароднага ваеннага міратворчага кантынгента будзе абмяркоўвацца на экстрэннай сустрэчы кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза, якая пройдзе ў сераду. Гэтага не выключаюць крыніцы расійскай газеты "Коммерсантъ" у заходніх дыпламатычных колах.

Тым часам ЗША ў бліжэйшы час прадаставяць Радзе бяспекі ААН праект рэзалюцыі, якая асуджае дзеянні Расіі ў Грузіі. У нядзелю Рада бяспекі ў чарговы раз не змагла прыйсці да адной думкі па сітуацыі вакол Паўднёвай Асеціі.

Прадстаўнікі Грузіі і ЗША пры ААН абвінавацілі Расію ва ўзброенай агрэсіі. Расійскі прадстаўнік катэгарычна адрынуў гэтыя абвінавачванні, інфармуе Газета.ру.

Спасылка 

Видео