BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусы змогуць працаваць у Польшчы даўжэй

31.07.2008
Беларусы змогуць працаваць у Польшчы даўжэй
Міністэрства працы Польшчы разглядае магчымасьць павелічэньня з 6 да 9 месяцаў права на працу для беларусаў, украінцаў і расейцаў без адмысловага дазволу. Пра гэта журналсітам паведаміла міністарка Ялянта Фэдак.

Паводле яе словаў, ад 1 лютага грамадзяне Беларусі, Украіны й Расеі змогуць працаваць да 6 месяцаў цягам чарговых 12 месяцаў. Міністарка працы дадала, што ад моманту ўвядзеньня новых правілаў колькасьць працаўнікоў з-за усходняй мяжы павялічылася ў Польшчы ў тры разы. 

“Дзевяць, а ня шэсьць месяцаў, былі б больш карысныя для сэзонных працаўнікоў у будаўнічай і сельскагаспадарчай галінах”, – заявіла Фэдак. 
Акрамя таго, Міністэрства працы разглядае магчымасьць спрашчэньня працэдуры працаўладкаваньня для іншаземцаў.

Спасылка 

Видео