BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Супрацоўніцтва Беларусі й ЭЗ

17.06.2008
Супрацоўніцтва Беларусі й ЭЗ

Сёньня ў Менску пачынаецца двухдзённы сэмінар па пытаньнях дзелавога супрацоўніцтва Беларусі з Эўразьвязам. Ладзяць сустрэчу Беларуская гандлёва-прамысловая палата пры ўдзеле МЗС і Рады дзелавога супрацоўніцтва “Беларусь – ЭЗ”.

На сэмінар запрошаны спэцыялісты беларускіх ворганаў кіраваньня, прадпрыемстваў і арганізацый.

Удзельнікі сустрэчы разгледзяць магчымасьці пошуку фінансавых сродкаў на міжнародных рынках для беларускіх фірмаў. Выступоўцы раскажуць пра буйныя інвэстыцыйныя й фінансавыя структуры ЭЗ, падрыхтоўку дакумэнтаў і кантрактаў, неабходных для супрацоўніцтва.

Заўтра экспэрты дадуць практычныя рады па лябаваньні інтарэсаў краіны ў структурах ЭЗ.

Спасылка 

Видео