BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Першая прэсавая канфэрэнцыя новага кіраўніка офісу АБСЭ ў Беларусі Ганса-Ёгана Шміта

11.02.2008
Першая прэсавая канфэрэнцыя новага кіраўніка офісу АБСЭ ў Беларусі Ганса-Ёгана Шміта

 Спадар Шміт сказаў, што пакуль хоча пазьбягаць усялякіх ацэнак становішча ў Беларусі, бо яшчэ недастаткова вывучыў сытуацыю ў краіне.

 Але некалькі праблемаў у дачыненьнях з АБСЭ існуюць. Адна зь іх -- гэта праблема тых праектаў, якія офіс ажыцьцяўляе разам з беларускім урадам. Чамусьці так атрымліваецца, што гэтыя праекты рэгіструюцца ўладамі толькі напрыканцы года. І як жа тады можна іх рэалізаваць за адзін месяц?!

Новы кіраўнік офісу АБСЭ сказаў: вельмі важна ў сваёй працы выбраць прагматычны падыход. Як ён удакладніў, спаслаўшыся на аднаго са сваіх папярэднікаў на гэтай пасадзе, трэба трымацца прагматычнага падыходу, але ў станоўчым сэнсе гэтага слова.

http://www.svaboda.org/content/Article/977384.html

Видео