BE RU EN
rss facebook twitter

Распачынае сваю працу лабараторыя навуковага перакладу тэкстаў соцыягуманітарнай скіраванасці

24.09.2010
Распачынае сваю працу лабараторыя навуковага перакладу тэкстаў соцыягуманітарнай скіраванасці

Шаноўныя калегі!

З кастрычніка распачынае сваю працу лабараторыя навуковага перакладу па перакладу тэкстаў соцыягуманітарнай скіраванасці на беларускую мову. Зараз яна збольшага ангажуе перакладчыкаў-філосафаў, але вельмі карысным быў бы удзел таксама прадстаўнікоў іншых дісцыплін: палітолагаў, сацыёлагаў, гісторыкаў.

Лабараторыя ставіць сабе за мэту падвысіць якасьць перакладаў за кошт сумесных абмеркаванняў і агульнай тэрміналагічнай супрацы, правядзення майстар-клясаў, а таксама дапамагаць знаходзіць крыніцы фінансавання перакладаў. Просьба распаўсюдзіць гэтую інфармацыю для прыцягнення зацікаўленых удзельнічаць.

Актуальна шукаюцца перадусім ахвочыя ўдзельнічаць ў сумеснай працы лабараторыі па перакладах са славянскіх моваў — тут ёсць магчымасць удзелу ў майстар-класах у Варшаве, Празе і Менску, падаваць заяўкі на фінансаванне ўласных праектаў перакладу ў наступным годзе.

Буду ўдзячны за распаўсюд інфармацыі.

З павагай,
Павел Баркоўскі
Пісаць можна на эмейл: [email protected]

Видео