BE RU EN
rss facebook twitter

Лінія Міндоўга

16.08.2007
Лінія Міндоўга

З 15 па 16 верасня на цэнтральнай пляцоўцы гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» будзе праходзiць III Мiжнародны рыцарскi фестываль «Беларусь сярэднявечная».
Сёлета ён абяцае стаць яшчэ больш значным, бо збярэ ўдзельнiкаў рыцарскiх клубаў не толькi з Беларусi, але i з Чэхii, Польшчы, Украiны, Расii, Прыбалтыкi i многiх iншых краiн.

Нашу краiну прадставяць такiя вядомыя клубы, як «Унiя Меч i Крумкач», «Ордэн Паўночнага Храма» (усяго каля 30 беларускiх калектываў з Лiды, Баранавiч, Магiлёва, Гродна, Брэста, Пiнска, Гомеля).

Фестываль сярэднявечнай культуры праводзiцца, у першую чаргу, у сацыяльных мэтах i накiраваны на патрыятычнае выхаванне моладзi, папулярызацыю гiсторыi Беларусi.

Ажыццяўляюць мерапрыемства арганiзатары Шавель А.Н. i Бойка А.Ф. (дырэктар i камерцыйны дырэктар фестывалю «Беларусь сярэднявечная») сумесна з заснавальнiкамi: Дабрачынным фондам дапамогi воiнам?iнтэрнацыяналiстам «Памяць Афгана» i УЧРП тэлекампанiяй «ТКД?7».

Два днi на цэнтральнай пляцоўцы гiсторыка?культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» будзе праходзiць эфектнае сярэднявечнае шоў. Ужо з 12 гадзiн пачне сваю работу «горад майстроў», пасля чаго адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю з удзелам лепшых танцавальных i музычных сярэднявечных калектываў.

У першы дзень можна будзе ўбачыць незабыўны рыцарскi турнiр па ХIII стагоддзю, у якiм прымуць удзел самыя таленавiтыя i артыстычныя рыцары нашага часу. Тут ужо смела можна гаварыць «без страху i папроку». Мiж iншым, усё адзенне, даспехi i атрыбутыка вырабляецца ўдзельнiкамi клубаў уручную i толькi па дакладных гiстарычных крынiцах. Пасля бiтвы будзе вызначаны лепшы баец (судзяць па майстэрству i куртуазнасцi), якому трэба будзе выбраць каралеву прыгажосцi.

Прадоўжаць свята бугурты — схваткi дзвюх рыцарскiх армiй, якiя налiчваюць па меншай меры 200 чалавек! Спаборнiчаць давядзецца ў некалькiх намiнацыях, сярод якiх «захоп сцяга», «захоп караля», «палявая схватка».

Асаблiва незабыўным абяцае быць вогненнае шоў.

Другi дзень не стане менш цiкавым i захапляльным. Зусiм наадварот. Пасля вялiкага турнiру лучнiкаў i арбалетчыкаў за залатую стралу пройдзе рыцарскi турнiр, у якiм прымуць удзел сапраўдныя рыцары, закаваныя ў даспехi з ног да галавы (адзiн шчыт у дыяметры каля метра!). Пераможцу ўзнагародзяць галоўным прызам фестывалю — залатой каронай.

Кульмiнацыяй свята па праву можна лiчыць штурм сярэднявечнага замка. Гэта будзе па?сапраўднаму жорсткая бiтва за захоп сцяга на галоўнай вежы замка з прымяненнем сякер, алебард, катапульт, гармат i сценабiтных машын. I гэта задача не з лёгкiх: працiўнiк першапачаткова павiнен захапiць мост, затым палiсад i толькi пасля гэтага будзе мець магчымасць штурмаваць замак. У бiтве прымуць удзел дзве армii, якiя традыцыйна дзеляцца на воiнаў Вялiкага княства Лiтоўскага i на воiнаў?крыжаносцаў.

Завершыць яркi фестываль урачыстае закрыццё i фiнальны канцэрт.

По материалам   "Наша Нiва"

Видео