BE RU EN
rss facebook twitter

Магчымае падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Беларусі і Францыі

08.06.2009
Магчымае падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Беларусі і Францыі
Факт адкрыцця інфармацыйнага цэнтра Савета Еўропы ў Мінску Беларусь разглядае як "значны пазітыўны вынік узаемнага руху насустрач двух бакоў". Пра гэта заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Іваноў, сустракаючыся 8 чэрвеня ў Мінску з дакладчыкам па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні.

"Мы ўдзячныя вам за тыя намаганні, якія вы прыкладалі для ажыццяўлення гэтай значнай падзеі", — сказаў Рыгоні віцэ-спікер ніжняй палаты беларускага парламента. Ён выказаў надзею на тое, што ў будучым развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Саветам Еўропы будзе праходзіць больш хуткімі тэмпамі.

Са свайго боку Рыгоні зазначыў, што адкрыццё інфацэнтра з'яўляецца "вельмі важным мерапрыемствам, якое ўяўляе сабою паваротны момант у адносінах Беларусі і СЕ".

Ён падкрэсліў, што Савет Еўропы — "гэта не толькі бюракратычная, але і дэмакратычная структура, у якой прадстаўлены 47 краін". "Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая выключана з працы гэтага форуму. Мы б хацелі, каб у Беларусі ўзрастала разуменне важнасці еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў", — сказаў Рыгоні.

Дакладчык ПАСЕ таксама зазначыў, што адкрыццё інфацэнтра будзе "толькі першым крокам у больш трывалым супрацоўніцтве Беларусі і СЕ". Паводле яго слоў, бакі "павінны зрабіць яшчэ шмат такіх крокаў наперад".
Адкрыццё інфапункта Савета Еўропы адбудзецца ў Мінску 8 чэрвеня ў 17.00, паведамляе БелаПАН.

Спасылка

Видео