BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сьвята ў беларускай школе ў Вільні

05.02.2008
Сьвята ў беларускай школе ў Вільні

Віленская школа імя Францыска Скарыны зь беларускай мовай навучаньня мінулымі выходнымі адзначыла сваё 14-годзьдзе й гадавіну ўтварэньня Віленскай беларускай гімназіі, наступнікам якой школа сябе лічыць.

У Вільні 89 гадоў таму адкрылася беларуская гімназія, якая прайснавала 25 гадоў, да 1944 году. Гэтая навучальная ўстанова дала сьвету нямала яскравых постацяў. Многія вядомыя беларусы — пісьменьнікі, навукоўцы, мэдыкі — былі выпускнікамі гімназіі. Выкладалі ў ёй Максім Танк, будучы амэрыканскі навуковец беларускага паходжаньня Барыс Кіт.

Праз шмат гадоў пасьля закрыцьця гімназіі ў Вільні адкрылася беларуская школа, якая працягвае трыдыцыі даваеннай навучальнай установы.

На мерапрыемстве прысутнічалі надзвычайны й паўнамоцны пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын, генэральны дырэктар дэпартамэнту нацыянальных мяншыняў і эміграцыі пры ўрадзе Літвы Антанас Петраўскас, прадстаўнікі беларускай абшчыны. У сьвяце таксама бралі ўдзел вучні й выкладчыкі з трох віленскіх школ. Прыехалі былыя выпускнікі зь Літвы й Беларусі.

«Налета мы зьбіремся шырока адзначыць 90‑годзьдзе гімназіі й пятнаццацігодзьдзе школы, — сказала карэспандэнтцы БЕЛТА дырэктарка школы Галіна Сівалава. — Хочам запрасіць выпускнікоў з усяго сьвету. Гэта будзе цікавая сустрэча».

 

http://nn.by/index.php?c=ar&i=14821

паводле БЕЛТА

 

 

 
Видео