BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польшча дапаможа адбудаваць фальварак Напалеона Орды

05.02.2008
Польшча дапаможа адбудаваць фальварак Напалеона Орды

Адпаведная дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з намеснікам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Томашам Мэртам.

Польскі бок гатовы аказаць навуковую падтрымку ў аднаўленні былога радавога фальварка вядомага мастака Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці . Бакі абмеркавалі таксама перспектывы аднаўлення работы Беларуска‑польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка‑культурнай спадчыны, супрацоўніцтва ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка Радзівілаў, а таксама святкаванне ў Беларусі і Польшчы 210‑годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай дзейнасці па ўнясенню Аўгустоўскага канала ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя таго, на сустрэчы закраналася пытанне аб узвядзенні ў Варшаве помніка класікам беларускай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу.

 

http://nn.by/index.php?c=ar&i=14816

паводле БЕЛТА

 

 

Видео