BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БЕЛТА: Беларусы хочуць пашырэньня сувязяў з Захадам

05.02.2008
БЕЛТА: Беларусы хочуць пашырэньня сувязяў з Захадам

Такія вынікі апытаньня Інфармацыйна‑аналiтычнага цэнтру пры Адмiнiстрацыi прэзыдэнта Беларусі распаўсюдзіла дзяржаўнае агенцтва акурат пасьля вяртаньня Лукашэнкі з Сочы.

"Апытаньне паказала, што значная частка беларусаў зьвязвае паляпшэньне сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне з пашырэньнем сувязяў з Захадам. Гэтак, колькасьць жыхароў Беларусі, якія лічаць, што для паляпшэньня сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне канечне пашырыць эканамічныя сувязі з заходнімі дзяржавамі, складае 27,4 %", паведамляе БЕЛТА.

Згодна з вынікамі таго ж апытаньня, за ўваходжаньне Беларусі ў склад Расеі выказалiся ўсяго 3,4 працэнта рэспандэнтаў.

Большасць рэспандэнтаў (43,7 працэнта) лiчаць, што рэспублiка павiнна быць незалежнай дзяржавай i будаваць свае адносiны з Расiяй на аснове мiжнародных дагавораў. Яшчэ 42,2 працэнта беларусаў бачаць будучае Беларусi i Расii ў пабудове адносiнаў па прынцыпе раўнапраўнага саюзу дзьвюх дзяржаваў са стварэньнем наднацыянальных органаў кiраваньня.

ІАЦ узначальвае паніжаны ў рангу былы галоўны ідэоляг Алег Праляскоўскі. Інстытут абслугоўвае прапагандысцкі апарат краіны.

 

Мікола Бугай

http://nn.by/index.php?c=ar&i=14819

Видео