BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сярод кандыдатаў на Нобэль - эспэранта

31.01.2008
Сярод кандыдатаў на Нобэль - эспэранта

Сярод сёлетніх кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне міру будуць сіаршыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзыдэнт Алжыру Абдэлазіз Бутэфліка, былы канцлер Нямеччыны Гэльмут Коль і ... мова эспэранта.

Камітэт, які прызнае ўзнагароду, прымае заяўкі да 1 лютага. Прозьвішча ляўрэата будзе вядомае ў кастрычніку.
Старшыню Эўракамісіі на Нобэля вылучыў ляўрэат з 1996 году – прэзыдэнт Тымору Жозэ Рамос-Горта. Паводле яго, Барозу заслугоўвае ўзнагароды за ўнёсак ЭК ў мірны дыялёг і дапамогу для ўцекачоў.
Кандыдатуру Коля прапанаваў былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Заслуга Коля ў аб’яднаньні Эўропы неацэнная – лічыць Гарбачоў.
Кандыдатуру мовы эспэранта прапанвалі два швайцарскія дэпутаты. Эспэранта было створанае ў 20 ст. Людвікам Замэнгофам. Падствай эспэранта зьяўляюцца матэрыялы эўрапейскіх моваў – пераважна раманскіх і часткова германскіх.

http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul74830.html

Видео