BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Летува спрыяе беларусам

31.01.2008
Летува спрыяе беларусам

Летувіскі эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс запрапанаваў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту распачаць збор подпісаў аб зьмяншэньні кошту візаў для грамадзян Беларусі.

На дадзены момант цана Шэнгенскай візы для беларусаў складае 60 эўра, а гэта адна трэцяя месячнага заробку ў краіне. На думку Юстаса Палецкіса, зьмяншэньне кошту й спрашчэньне працэсу выдачы візаў зьяўляецца абавязковым крокам з боку Эўразьвязу, каб не ізаляваць Беларусь і яе грамадзянаў.
Для жыхароў Калінінградзкай вобласьці працэс атрыманьня візы значна прасьцейшы й таньнейшы. Грамадзяне Расеі плоцяць 35 эўра за Шэнгенскую візу. Такім чынам, пасьля пашырэньня межаў Эўразьвязу, кошт візы для расейцаў не зьмяніўся.

http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul74836.html

Видео