BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пра Беларусь – коратка

29.11.2007
Пра Беларусь – коратка

belstat.gov.by 

Агульныя звесткі
Беларусь – краіна Усходняй Еўропы. Агульная тэрыторыя краіны 207,6 млн кв. км, насельніцтва - 714 млн (2006 г.), сталіца – горад Мінск (1797,5 млн.). Тэрыторыя - раўнінная. Галоўныя рэкі – Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць, Заходні Буг. Краіна складаецца з шасці вобласцяў з цэнтрамі ў гарадах: Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск і Магілёў. У 100 гарадах Беларусі жыве 70% насельніцтва.  

Палітычны лад 
Рэспубліка Беларусь утварылася з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе былога Савецкага саюзу пасля распаду СССР. Дэкларацыя Незалежнасці была прынята 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам БССР. Першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі прынялі 15 сакавіка 1994 года. У гэтай Канстытуцыі зацвярджалася прэзідэнцкая рэспубліка з аднапалатным Парламентам. У чэрвені 1994 г. паводле новай Канстытуцыі адбыліся выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім стаў А. Лукашэнка. Скарыстаўшыся вельмі вялікімі паўнамоцтвамі, дадзенымі яму Канстытуцыяй, А. Лукашенко у 1996 годзе задумвае дзяржаўны пераварот. Таемна ад парламенту была падрыхтаваная новая версія Канстытуцыі. Вярхоўны Савет, у супраціве узурпацыі улады, абвяшчае імпічмент. У адказ на гэта прэзідэнт пры падтрымцы Расіі распускае Парламент і Канстытуцыйны суд. Уводзіцца ў дзеянне новая Канстытуцыя, паводле якой у прэзідэнта аказваецца яшчэ больш паўнамоцтваў, Парламент становіцца двухпалатным, усе дэпутаты абедзвух палат у першым складзе прызначаюцца асабіста прэзідэнтам. У 1999 г. выйшаў тэрмін паўнамоцтваў першага прэзідэнта, аднак яго знаходжанне на гэтай пасадзе было працягнута яго уласным рашэннем. У 2004 г. на рэферэндуме было адменена абмежаванне на перавыбары аднаго і таго ж чалавека на пасаду прэзідэнта. Цяпер А. Лукашэнка можа «перавыбірацца» на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў. 

 Эканоміка Беларусі
У складзе СССР беларускую эканоміку называлі «зборным цэхам». Беларуская прамысловасць прадстаўлена ў большасці перапрацоўнай прамысловасцю, машынабудаўніцтвам, радыёэлектроннай і хімічнай прамысловасцю. З карысных выкапняў, якія ўяўляюць колькі-небудзь сур’ёзны патэнцыял, варта згадаць калійныя солі, уся астатняя сыравіна імпартуецца. Эканоміка  Беларусі арыентуецца на экспарт, асноўныя эканамічныя партнёры – Расія, Германія, Польшча і краіны СНД. 

Валавы ўнутраны прадукт 79231 млрд.BRB., тэмпы прыроста ВВП цягам апошніх гадоў у сярэднім складаюць 7,6%. Апроч агульных паказнікаў для беларускай эканомікі ўласцівыя: нізкі ровень беспрацоўя - паводле афіцыйнай статыстыкі, не вышэй за 3,1% у 2003 г. і 1,2% у 2006г.; нізкі паказнік індэксу Джэнні, які дэманструе розніцу ў даходах паміж самымі багатымі і самымі беднымі катэгорыямі насельніцтва.

Турызм
Вандруючы наземным траншпартам з Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Расію і назад, даволі цяжка не патрапіць у Беларусь. Найкароткая дарога з Еўропы ў Маскву праходзіць праз Беларусь. Большасць вандроўнікаў праязджаюць краіну транзітам, і толькі ў гады незалежнасці Беларусь стала ствараць уласную турысцкую інфраструктуру. Асноўныя турысцкія аб’екты: Белавежская пушча (частка некранутага лесу Цэнтральнай Еўропы, паляўнічыя маёнткі ўсіх манархаў, пачынаючы з першых літоўскіх князёў), апроч рэліктавага лесу Белавежскай пушчы  ў іншых нацыянальных парках захаваліся рэліктавыя балоты і азёры (Прыпяцкі Нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Нацыянальны парк Браслаўскія азёры і г.д.), мноства архітэктурных і гістарычных помнікаў эпохі Вялікага княства Літоўскага (радавы горад князёў Радзівілаў Нясвіж, Гродна з яго каралеўскімі замкамі, дзе добра захаваўся стары горад, што ёсць вялікай рэдкасцю для Беларусі) і многімі іншымі помнікамі, якія да самага апошняга часу былі ў глыбокім заняпадзе. Цягам апошніх гадоў развіваецца таксама сельскі і экалагічны турызм.

Культура
Больш за два стагодзьдзі беларуская культура была ў заняпадзе – з краіны перыядычна вывозілі культурныя каштоўнасці, а таксама эмігравалі ці цярпелі ўціск творцы гэтых каштоўнасцяў. Большая частка твораў мастацтва Беларусі знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Масквы, Санкт-Пецярбургу, у меншай ступені Варшавы ды Вільнюса. У Беларусі працуюць тэатры, - малавядомыя, але цалкам вартыя еўрапейскага прызнання своеасаблівыя музычныя калектывы, праводзяцца фестывалі папулярнай музыкі, класічнай, этнічнай, року, блюзу, джазу і г.д. Беларускі кінематограф вось ужо шмат дзесяцігодзьдзяў спецыялізуецца на фільмах пра вайну (у звязку з чым мінскую кінастудыю празвалі Партызан-фільмам) і дзіцячых кінастужках.

Этнаанфесійная структура
Тытульны этнас – беларусы – жывуць на тэрыторыі ад Беластоку на захадзе да Смаленску і Бранску на ўсходзе. На тэрыторыі сучаснай Беларусі беларусы пасяляюцца кампактна і складаюць бальшыню – 82%. Апроч беларусаў у краіне жывуць палякі, рускія, габрэі, а таксама украінцы і літоўцы.

Традыцыйныя для Беларусі – хрысціянскія канфесіі праваслаўе і каталіцызм, а таксама пратэстанты, склад якіх моцна змяніўся цягам гісторыі  – ад кальвіністаў і арыян 16-га стагодзьдзя да баптыстаў, пяцідзесятнікаў і харызматаў напрыканцы 20-га стагодзьдзя. З 17 па 19 стагодзьдзе ў Беларусі дамінавала уніяцкая царква, скасаваная пасля інкарпарацыі Беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі да 1840 года.

Этнанацыянальны склад Беларусі таксама моцна змяніўся. Яшчэ 100 год таму большую частку насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак складалі габрэі, пасяленне якіх у Расійскай імперыі рэгламентавалася рысай аседласці. У беларускіх гарадах і мястэчках кіпела бурнае рэлігійнае жыццё іудзеяў. У Беларусі нарадзіўся і адсюль распаўсюдзіўся хасідзізм, тут жа пачыналі сваю дзейнасць выбітныя прадстаўнікі ранняга сыянісцкага руху. У якасці размоўнай мовы ў 19 стагодзьдзі дамінавала польская, у 20-м стагодзьдзі яе змяніла руская.

Траншпарт і вандроўкі
Г
алоўная брама на Захад з Беларусі - Брэст. Памежны пераход і мытня ў Брэсце – адначасна беларускія і расейскія, бо ўсходняя мяжа Беларусі практычна адкрытая. Беларусь мяжуе з Еўразвязам праз тры краіны – Польшчу, Літву і Латвію. Асноўная траншпартная плынь ідзе праз польска-беларускую мяжу, Літоўская і Латвійская межы выкарыстоўваюцца ў большасці для двухбаковых кантактаў.  Досыць пільны памежны і мытны кантроль на беларуска-украінскай мяжы. З часоў эканамічнага заняпаду першай паловы 90-х амаль прыпынілася авіазлучэнне ў бальшыні беларускіх аэрапортаў. Апошнім часам пачынае аднаўляцца толькі аэрапорт Мінск-2, праз які ажыццяўляюцца асноўныя міжнародныя рэйсы. Вялікая колькасць маршрутаў адкрыта цягам апошніх 3-4 гадоў. Магчыма, бліжэйшымі гадамі загрузка аэропорту Мінск-2 дасягне праектнай магутнасці. Самалётам у Беларусь можна патрапіць таксама праз Вільнюс, ад аэрапорта якога да беларускай мяжы ўсяго толькі 30 кіламетраў – практычна столькі ж, колькі ад цэнтру Мінска да аэрапорту Мінск-2.  

Куды знікаюць краіны і адкуль яны з’яўляюцца?

Калі мне было гадоў 10-11, мне вельмі падабалася вывучаць у школе старажытную гісторыю, і я хацеў ведаць болей, чым напісана было ў школьных падручніках. І мяне вельмі дзівіла, калі я не знаходзіў на сучаснай мапе вялікія і магутныя дзяржавы Старажытнасці. Напрыклад, Егіпет. У тыя часы на савецкіх геаграфічных мапах не было такой краіны, а на яе месцы размяшчалася ААР – Аб’яднаная Арабская Рэспубліка. Але ж я ведаў, што там быў Егіпет! Гэткая неадпаведнасць гістарычных ведаў – геаграфічным ставіла мяне ў тупік. Але ж адна справа – калі гэткія загадкі адносіліся да Афрыкі ці Індакітая з Сіямам – там на нашых вачах ствараліся і знікалі краіны ці мяняліся іх назвы. Аднойчы на сучасную мапу вярнуўся і Егіпет.  Затое Цэйлон стаў Шры-Ланкой, а замест усходняй часткі Пакістану, на месцы старажытнай Бенгаліі, з’явілася краіна Бангладэш.

Але зусім іншая справа, калі гэткія загадкі датычаць тваёй уласнай краіны ці бліжэйшых суседзяў. Тады ж, у дзяцінстве, я хацеў ведаць пра старажытнасць сваёй краіны, і амаль нічога не мог знайсці пра яе ў даступных мне кнігах, падручніках і на гістарычных мапах.  Гісторыю і геаграфію большасць еўрапейцаў вывучаюць у школе, а практычна сутыкацца зь імі прыходзіцца ужо дарослым людзям. Мяркую, шмат хто з еўрапейцаў, якім прыходзіцца мець справы з Беларусью паводле роду сваіх заняткаў, лавілі сябе на гэтым здзіўленні, - адкуль раптам узялася гэтая краіна, пра якую яны дагэтуль нічога не ведалі...

Цягам некалькіх тысячагоддзяў пісменнай гісторыі чалавецтва геаграфія амаль не змянілася – контуры кантынентаў на ўсіх гістарычных мапах падобныя, але людзі маюць звычку перасоўвацца з месца на месца, - і паводле гэтых перасоўванняў даваць свае імёны мясцовасцям.  А калі гісторыю пішуць і мапы малююць розныя народы, то адным і тым жа мясцовасцям яны могуць даваць розныя імёны. Краіны не знікаюць і не ўзнікаюць. Папросту да іх назваў на мапах і ў падручніках трэба ставіцца крытычна.
Нек
аторыя краіны называюць паводле геаграфічных асаблівасцяў. Прыкладам, Чарнагорыя альбо Ніжнія Землі – Нідэрланды, хоць і ў іншых краінах ёсць нізіны ў дэльтах рэк і пакрытыя лясамі горы, якія ўспрымаюцца на захадзе сонца ці на золку як чорныя. Калі Беларусь называць паводле геаграфічных уласцівасцяў, то лепшай прыкметы за балота не знойдзеш. Балоты трапляюцца шмат дзе, але яны, так бы мовіць, унутры краін; а Беларусь – хутчэй краіна пасярод балота. У Беларусі няма гор, няма мора, а ёсць балоты, лясы і азёры. Беларусы – гэта людзі, якія адвеку навучыліся жыць на балотах, асушаць іх, кіраваць імі, адчуваць іх і разумець.

У Сярэднявечча наша краіна звалася Літвой. Рэч не ў Вялікім княстве Літоўскім, якое ў самыя гераічныя часы распасціралася ад Балтыйскага да Чорнаго мора, і дзе ўласна Літва была цэнтральнай часткай. Потым слова Літва замацавалася за паўночна-заходнім краем Вялікага княства Літоўскага, хоць у тыя часы Літвой называлася больш паўднёвая тэрыторыя, а паўночны захад называўся Жамойціяй, ці – на сярэднявечнай латыні - Самагіціяй. У той Літве, на тэрыторыі сучаснай Беларусі, мяшанкай жылі славяне і балты. Большая частка славян называлася крывічамі, а балтаў – яцвягамі. Сучасныя беларусы – нашчадкі і тых, і другіх. Памяць аб крывічах засталася ў тым, што сучасныя латышы называюць усіх славян, сваіх суседзяў – крэвамі, а нашу краіну – Балткрэвіяй.

Уладзімер Мацкевіч
[email protected]

Видео