BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нямецкі фонд завяршыў выплаты беларускім вязням канцлагераў

26.11.2007
Нямецкі фонд завяршыў выплаты беларускім вязням канцлагераў

Нямецкі фонд "Памяць, адказнасць і будучыня" ў супрацоўніцтве з Беларускім фондам "Паразуменне і прымірэнне" завяршыў выплаты былым вязням канцлагераў. Фінансавую дапамогу атрымалі 130 тысяч былых прымусовых працаўнікоў з Беларусі і Эстоніі.

Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Нямеччыны ў Мінску. У той жа час, нямецкі фонд працягне падтрымку праграм сустрэч ахвяраў нацыянал-сацыялізму з моладдзю з Нямеччыны і іншыя праекты на карысць ахвяраў нацыянал-сацыялізму.

30 лістапада ў Мінск прыбудзе член праўлення Фонду "Памяць, адказнасць і будучыня" Гюнтэр Заатхофф, які прадставіць новыя праекты партнёрства.

http://www.belradio.fm/by/309/news/10718/

Видео