BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Регiянальная украiнска-беларуская канферэнцыя "Free Media Bridges"

15.11.2007
Регiянальная украiнска-беларуская канферэнцыя "Free Media Bridges"

Цэнтр "Наша справа" запрашае студэнтаў, моладзь, прадстаўнiкоў НДА, усiх зацiкаўленых на Регiянальную украiнска-беларускую канферэнцыю "Free Media Bridges", якая адбудзецца 4 снежня 2007 у Луцку.

Удзельнiкi канферэнцыi, прадстаўнiкi арганiзацый з Францыi, Нямеччыны, Польшы, Беларусi i Украiны, абмяркуюць тры асноўныя тэмы: Праграма Еўрапейскай Камiсii "Моладзь у дзейнасцi", заангажаванне моладзi да медыя-праектаў i праграмы палiтычнай адукацыi.
Цягам дня iнтэрактыўных прэзентацый i адкрытых дыскусiй удзельнiкi дазнаюцца пра перадавыя метады заангажавання i навучання маладых людзей з дапамогай моладзевых праграм абмену i медыя-тэхналогiй.

У праграме:

  • Магчымасцi, што надае маладым людзям праграма "Моладзь у дзейнасцi"
  • Ідэя моладзевага абмену "Euro goal"
  • Валанцёрства ў Еўропе
  • Адкрытая дыскусiя: Медыя i моладзь: як зрабiць карыснае прывабным
  • Прэзентацыя агульнаеўрапейскага сецiва "Youth 4 Media" i сервiса адкрытага тэлебачання NGOtv.
  • Prioritaire! - Еўрапейская моладзевая тэлепраграма на www.ngotv.eu

У рамках канферэнцыi тэлевiзiйная група NGO TV здзейснiць 30-цi хвiлiнную прамую трансляцыю на вэб-старонцы www.ngotv.eu
Арганiзатары пакрываюць усе выдаткi ўдзельнiкаў, звязанныя з канферэнцыяй у Луцку, за выключэннем аплаты праезда.
Каб прыняць удзел у канферэнцыi, неабходна запоўнiць аплiкацыйную форму. Атрымаць яе, а таксама падрабязную праграму канферэнцыi можна, звярнуўшыся на адрас: [email protected]

Апошнi тэрмiн падачы заявак - 19 лiстапада.
Партнёры праекта: Еўрапейскi Дом Сустрэч - Фундацыя Новы Стаў i Агульнаеўрапейскае сецiва "Youth4Media".
Фiнансавая падтрымка: Еўрапейская Камiсiя.

www.dzedzich.org

Видео