BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ратыфікаваная беларуска-італьянская дамова наконт аздараўленьня дзяцей

24.11.2007
Ратыфікаваная беларуска-італьянская дамова наконт аздараўленьня дзяцей

Прыём беларускіх дзяцей на аздараўленьне ў Італію больш ня будзе падставай для пачатку працэдуры міжнароднага ўсынаўленьня. Такая норма зафіксаваная у дамове паміж урадамі Беларусі і Італіі “Аб умовах аздараўленьня непаўналетніх дзяцей”.

Гэты дакумэнт сёньня ратыфікавала Палата прадстаўнікоў. Што тычыцца італьянскага боку, дык паводле інфармацыі амбасады Італіі ў Беларусі, скончаная уся падрыхтоўчая праца для ратыфікацыі.

Міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў паведаміў, што Італія -- безумоўны лідэр у аздараўленьні беларускіх дзяцей, Толькі сёлета тут было 17 з паловай тысячаў беларускіх дзяцей. Для параўнаньня: Нямеччына прыняла тры тысячы, Ірляндыя дзьве з паловай тысячы беларускіх дзяцеё у 2007 годзе.

Беларускія дзеці будуць лічыцца паўнавартаснымі грамадзянамі Беларусі, і італьянскі суд ня зможа прымаць рашэньні, якія закранаюць іх інтарэсы, адзначыў міністар адукацыі. Ён таксама сказаў, што ўрады Ізраіля і Ірляндыі выказалі зацікаўленасьць да падпісаньня падобных дамоваў. 

http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/11/23720b2a-d2ff-444c-89c8-92d0ea0b4996.html

Видео