BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лукашэнка: «Мы на карачках паўзці ў Еўропу не збіраемся. Нашая дыктатура нікому не перашкаджае жыць

28.09.2008
Лукашэнка: «Мы на карачках паўзці ў Еўропу не збіраемся. Нашая дыктатура нікому не перашкаджае жыць
Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння даверчыя граматы ў новых амбасадараў замежных дзяржаваў, акрэдытаваных у Менску, зноў папрасіў Еўропу прызнаць ягоную дыктатуру «дэмакратычнай».

Пасля атрымання даверчых грамат, размаўляючы з дыпламатамі з келіхам шампанскага, А.Лукашэнка заявіў, што для іх працы ў Беларусі не будзе "ніякіх абмежаванняў". Пры гэтым ён пажадаў, каб амбасадары "паважалі нашую краіну". "Можа быць, нам таксама не ўсё падабаецца ў вашых краінах, але мы ніколі не прад'яўлялі вам прэтэнзій, і мы хацелі, каб і вы ставіліся да нас гэтаксама", - заявіў Лукашэнка.

"Мы ніколі не стваралі праблем для Еўропы. Нашая дыктатура нікому не перашкаджае жыць і развівацца. Наадварот, мы для вас з'яўляемся абавязковым партнёрам, вырашаючы шматлікія праблемы для Заходняй Еўропы", - сказаў беларускі кіраўнік.

Пры гэтым Лукашэнка ўдакладніў, што гаворка ідзе аб барацьбе з нелегальнай міграцыяй, незаконным абаротам наркотыкаў, ядзерных кампанентаў. "Мы кожны год затрымліваем ядзерныя кампаненты, гэта не адзінкавы выпадак", - сказаў ён. Акрамя таго, канстатаваў ён, "палову нафты, прыроднага газа Еўропа атрымлівае праз Беларусь. Наш экспарт у Еўропу большы чым у Расею". У гэтай сувязі, па ягоных словах, "па гэтых і іншых напрамках мы хацелі б нармальных адносінаў".

Пры гэтым Лукашэнка папярэдзіў: "Мы на карачках паўзці і прасіцца ў агульнаеўрапейскі дом не будзем".

Па ягоных словах, "калі Еўропа нас не прыме, то мы зможам замясціць нашыя адносіны, у першую чаргу ў эканоміцы, адносінамі з такімі дзяржавамі як Венесуэла і Іран".

Cпасылка 

Видео