BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пад Глыбокім перапахавалі нямецкіх жаўнераў

15.11.2007
Пад Глыбокім перапахавалі нямецкіх жаўнераў

Існуе выраз: вайна скончана тады, калі пахаваны апошні загінуўшы жаўнер. У канцы кастрычніка на могілках «Харашкі» бліз Глыбокага адбылося перапахаваньне 350 парэшткаў нямецкіх жаўнераў, што загінулі пад час апошняй вайны.

Нямеччына набыла на гэтых могілках участак зямлі пасьля таго, як са стадыёна ў Глыбокім, дзе пад час вайны былі нямецкія могілкі, парэшткі загінуўшых былі выкапаныя і перапахаваныя. Дарэчы, нямецкі бок тады выдзеліў грошы на пабудову ў Глыбокім новага стадыёна. Але гэтыя грошы дзіўным чынам зьніклі, а новага стадыёна няма ў горадзе і дагэтуль. Праўда, нядаўна там пачалі праводзіцца работы па добраўпарадкаваньню тэрыторыі. Шмат хто з глыбачан зьвязвае гэта з тым, што на перапахаваньне прыязджалі прадстаўнікі нямецкага боку. Паводле словаў камандзіра пошукавай групы, лейтэнанта І. Іванюка, перазахаваньні парэшткаў загінуўшых немцаў адбываецца раз на год, прычым на глыбоцкіх могілках хаваюць парэшткі, якія знойдзены на тэрыторыі Віцебскай вобласьці.

 

Зьміцер Лупач, «Наша ніва»

Видео