BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Карлсану ня будзе сумна ў Беларусі

16.11.2007
Карлсану ня будзе сумна ў Беларусі

Новае стагодзьдзе спадчыны вялікай казачніцы пачнецца новым беларускім перакладам. На пачатку 2008 году выйдзе па‑беларуску самая папулярная кніга Астрыд Ліндгрэн «Pippi Långstrump».

Піпі Доўгаяпанчоха — так гучыць імя рудой гарэзьніцы, што жыве ў Віле Кавардакуле, у маленькім швэдзкім гарадку.

Кніга рыхтуецца ў перакладзе са швэдзкай Дзьмітрыя Плакса. Ініцыятаркай і каардынатаркай праекту выступіла Аляксандра Макавік. Рэдактар - Юрась Бушлякоў.

«Піпі Доўгаяпанчоха» выйдзе па‑беларуску з арыгінальнымі ілюстрацыямі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман (Ingrid Vang Nyman). Правы на першае выданьне кніжкі (1945) былі атрыманыя ад праваўладальніка — сямейнай фірмы сваякоў і нашчадкаў Астрыд Ліндгрэн «Сальткрокан» (Saltkråkan AB).

Выйдзе кніга ў выдавецтве Зьмітра Коласа, таго самага, што надрукаваў казку«Малы і Карлсан‑з‑даху».

http://nn.by/index.php?c=ar&i=13058

Видео