BE RU EN
rss facebook twitter

Семінар "Адзіная грамадзянская адукацыя ў Беларусі: праблемы трансьляцыі, арганізацыі й кіраваньня

15.10.2007
Семінар "Адзіная грамадзянская адукацыя ў Беларусі: праблемы трансьляцыі, арганізацыі й кіраваньня

ГА "Цэнтар сацыяльных інавацыяў" і праектная група Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў абвяшчае конкурсны набор слухачоў на сэмінар-стажыроўку па тэме "Адзіная грамадзянская адукацыя ў Беларусі: праблемы трансьляцыі, арганізацыі й кіраваньня". 

Мерапрыемства праводзіцца ў межах беларуска-нямецкага праекту «Forming diversity and solidarity via activity-based civic education» (Фармаваньне салідарнасьці праз актыўную грамадзянскую адукацыю) з мэтай падрыхтоўкі арганізатараў і настаўнікаў у сфэры грамадзянскай адукацыі.

Удзельнікам для дыскусіі будуць прапанавыныя наступныя тэмы:

- канцэпцыя адзінай грамадзянскай адукацыі ў Беларусі: навуковыя, пэдагагічныя і дыдактычныя аспэкты рэалізацыі асноўных ідэяў;

- праблемы стандартаў і стандартызацыі ў фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі;

- мэнэджмэнт адукацыі: праблемы арганізацыі грамадзянскай камунікацыі і рэсурсовае забесьпячэньне канцэпцыі адзінай грамадзянскай адукацыі;

- экранныя тэхналёгіі ў сыстэме грамадзянскай адукацыі.

Сэмінар-стажыроўка пройдзе 15-22 сьнежня 2007 году ў адукацыйным цэнтры "Марыашпрынг" ( ф.з. Ніжняя Саксонія, Нямеччына). Бок, які прымае, аплочвае праезд, харчаваньне і пражываньне.

Да ўдзелу ў сэмінары запрашаюцца настаўнікі ВНУ, спэцыялісты ў галіне паліталёгіі, сацыёлягі, пэдагогікі, мэнэджмэнту і PR-тэхналёгіяў, а таксама лідэры і мэнэджэры няўрадавых і дзяржаўных арганізацыяў. Для рэгістрацыі неабходна запоўніць фармуляр удзельніка і даслаць у аргкамітэт да 25 кастрычніка 2007 году.

Е-mail: [email protected]. Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, вам трэба ўключыць Java-Script. Факс +375 17 2840709.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 15 лістапада 2007 году.

Кантакты аргкамітэту: мэнэджэр праекта Мацкевіч Сьвятлана:

+375 29 651 72 80; [email protected]

Каардынатар сэмінара-стажыроўкі Галіноўская Юлія:

            +375 29 7422040       ; [email protected]

Фармуляр удзельніка сэмінара можна скачаць тут: www.methodology.by

Апошні тэрмін падачы аплікацый - 25 кастрычніка 2007 г.

www.adukacyja.info

Видео