У межах кампаніі “Павестка 50” на Століншчыне стартаваў сацыяльны праект “Роўныя – Роўным”.
Беларусь падпісала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю, якая прадугледжвае паварот ад палітыкі ў галіне інваліднасці, якая праводзіцца цяпер, да палітыкі, заснаванай на правах чалавека. Пасля таго, як Канвенцыю падпісалі, яна ратыфікуецца, яе палажэнні адлюстроўваюцца ў беларускіх законах, праграмах па сацыяльнай палітыцы. Але працэс, які вядзе дзяржава, павінен напаўняцца і “знізу” – актыўнасцю людзей, супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, гарадоў. Менавіта такому напаўненню спрыяе кампанія “Павестка 50”, якая рэалізуецца ў Беларусі пры падтрымцы Еўрапейскага звязу.
– Гэта павінна быць праца ўсяго грамадства. Сутнасць павестак і заключаецца ў тым, каб стымуляваць актыўнасць людзей у гарадах праз стварэнне сувязяў паміж рознымі ініцыятыўнымі групамі, не чакаючы, што калі-небудзь прыйдзе дзяржава і штосьці зробіць, – зазначыў у каментарыі Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыіАндрэй Ягораў.
Але гэтая актыўнасць мусіць быць рацыянальна спланаваная. Такімі лакальнымі планамі і ёсць мясцовыя павесткі, якія распаўсюджваюцца не на ўсю краіну і нават не на пэўны рэгіён, а на некаторыя гарады. На сённяшні дзень ужо праведзена даследванне гатоўнасці беларускіх гарадоў да рэалізацыі Канвенцыі, ёсць ініцыятыўныя групы на месцах з сяброў арганізацый людзей з інваліднасцю і пэўных дзяржаўных структур (тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ў некаторых гарадах), а таксама з іншых зацікаўленых грамадскіх арганізацый і простых грамадзян.
– Мы прыцягвалі досвед нашых калег з Польшчы, падрыхтавалі метадалогію працы па павестках у нашых умовах. У адрозненне ад нашых суседзяў, у якіх усё было дастаткова цэнтралізавана і мясцовыя ўлады абавязаныя былі распрацоўваць планы згодна з польскім заканадаўствам, у нас мясцовыя ўлады не маюць ні патрэбы, ні загаду гэта рабіць. У нашых умовах часта мы не маем ініцыятывы “зверху”, і ў нас, хутчэй, адбываеца планаванне “знізу”, хоць, дзе магчыма, мы ўцягваем у яго мясцовыя органы ўлады, – гаворыць Андрэй Ягораў.
Першая і найбольш сур’ёзная праблема, з якой сутыкаецца любая ініцыятыўная група, –адсутнасць пэўнай легітымнасці рабіць нейкую працу. Мясцовыя ўлады адчуваюць сябе гаспадарамі ў сваёй лакацыі, таму рашэнні часам прымаюцца звышцэнтралізавана, пастаянна даводзіцца звяртацца “наверх”, каб атрымаць нейкія дазволы. Замест кааперацыі дзеля паляпшэння сітуацыі на месцах атрымліваецца такая нездаровая канфрантацыя: мясцовыя ўлады самі па сабе, а грамадскія ініцыятывы самі па сабе. Гэта значна ўскладняе працу, бо калі няма легітымнасці і права нешта рабіць, ініцыятывы становяцца няўстойлівымі. Таму такая праца патрабуе вялікага ўзроўню самаадданасці, ахвярнасці і ўпартасці.
Тым не менш часам узнікае імкненне да кааперацыі грамадскіх ініцыятыў і дзяржаўных органаў – больш-менш спрыяльныя ў гэтым плане адносіны складваюцца ў Стоўбцах, Століне.
– Але часам людзі самі дрэнна ведаюць сітуацыю ў сваім горадзе і не маюць адпаведных кампетэнцый, каб рэалізаваць падобныя ініцыятывы. Неабходна мець шмат актыўнасці, крэатыўнасці, адкрытасці, хуткасці дзеянняў – а маленькія гарады нібыта жывуць па-за часам, там амаль нічога не мяняецца, – зазначае суразмоўца.
Планы рэалізацыі павестак для розных гарадоў будуць рознымі. У залежнасці ад грамадскай актыўнасці, развіцця сацыяльнага бінесу, адносінаў з мясцовымі ўладамі, наяўнасці актыўных цэркваў, навучальных устаноў, якія могуць нешта прыўносіць у гэтую дзейнасць, складаецца ўнікальная кантамінацыя чыннікаў для пачатку планавання. Бо мы можам абапірацца толькі на наяўныя рэсурсы, якія можна ўцягнуць у гэтую тэму.
– Вельмі шмат у рэалізацыі павестак залежыць ад стану людзей на месцах, ад таго, што яны могуць і гатовыя рабіць. Безбар’ернае асяроддзе куды больш пазітыўна змяняецца ў тых гарадах (незалежна ад таго, буйныя яны ці малыя), дзе ёсць вялікія ініцыятыўныя групы людзей з інваліднасцю. Але я бачу дзве праблемы, якія могуць узнікнуць. Першая заключаецца ў “шапказакідальніцкім” стаўленні да працы, маўляў, мы нешта зробім, а далей яно само паедзе. Яно не паедзе само. Другая праблема ў тым, што людзі могуць успрымаць працу па павестках як невялікі набор дзеянняў пры адсутнасці разумення таго, што гэты план можа пераўтварыць штосьці ў горадзе. Мы павінны паспрабаваць зрабіць так, каб на выхадзе ў нас атрымалася каманда людзей з розных сектараў, звязаных паміж сабой і з ключавымі стэйкхолдарамі ў горадзе – бізнесам, уладамі, цэрквамі. Мы заўсёды гатовыя дапамагаць і ўключацца ў дзейнасць, якая ведзецца на месцах, усімі рэсурсамі, якія маем тут. Таму справа – за людзьмі на месцах.
Між тым на Століншчыне ўжо пачалася рэалізацыя першага праекта ў межах кампаніі “Павестка 50” пад назвай “Роўныя – Роўным”. Ён заключаецца ў стварэнні ўмоў для незалежнага пражывання маладых інвалідаў на Століншчыне і прадугледжвае распаўсюджванне атрыманага досведу на іншыя тэрыторыі. Праект будзе рэалізоўвацца на працягу года. За гэты перыяд яго ўдзельнікі правядуць маніторынг усіх грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, пунктаў харчавання ў Століне на прадмет наяўнасці там безбар'ернага асяроддзя. Усе звесткі будуць апрацаваныя, што дазволіць выпусціць даведнік па даступнасці Століна для людзей з інваліднасцю з указаннем у ім кожнага аб'екта.
Сацыяльны праект “Роўныя – Роўным” рэалізуюць Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў, Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, раённая арганізацыя “БелТІЗ”, раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, райвыканкам і ініцыятыўная група бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу, у партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.