Грамадскасць раздзяліася, СМІ маўчаць, а пытанні вакол народнага мемарыялу застаюцца без адказаў.
На гэтым тыдні выстава “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”, пра якую “ЕўраБеларусь” пісала ў снежні мінулага года, праходзіла ў пасольстве ЗША. Як паведамілі арганізатары – сябры грамадзянскай ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў”, – у хуткім часе экспазіцыю прадставяць у іншых гарадах Беларусі, а ў лістападзе зноў будзе выстаўлена ў сталічным Палацы мастацтваў, але ў пашыраным фармаце.
Яшчэ пасля першага экспанавання ў адзінага ў Беларусі абароненага спецыяліста па тэме савецкіх палітычных рэпрэсій Ігара Кузняцова ўзнікла шмат пытанняў адносна зместу выставы, і дагэтуль ніякіх уцямных адказаў на іх атрымаць не ўдалося. Між тым навуковец перажывае, што шырокаму колу гледачоў прадстаўляюць недакладную інфармацыю пра падзеі, якія адбываліся (ці не адбываліся) у Курапатах. Гэта, у сваю чаргу, дае нагоду для стварэння розных міфаў вакол урочышча.
Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прапанавала выказацца розным бакам, якія мімаволі аказаліся ўцягнутымі ў спрэчку вакол аднаго з галоўных сімвалаў беларускай нацыянальнай трагедыі. Такой магчымасцю скарыстаўся толькі Ігар Кузняцоў.
– Я прайшоўся ўздоўж стэндаў, і ўбачыў, што з лістападаўскай выставы нічога з таго, на што я звяртаў увагу арганізатараў, не змянілася. На стэндзе расстраляных тыя ж імёны, дзе значыцца, што Сільвестра Мацкевіча расстрэльвалі ў Курапатах, а ён памёр у Чыкага ў 1989 годзе. Там жа імёны з кніг ЛеанідаМаракова “Толькi адна ноч: 29 кастрычнiка 1937 года” ці “Ахвяры і карнікі”, у тым ліку Валерый Маракоў, Тодар Кляшторны... Яны расстраляныя ў мінскай турме НКУС, месца пахавання дасюль невядомае. Як можна браць на сябе такую маральную адказнасць? Не было б пытанняў, калі б напісалі “магчымае месца пахавання – Курапаты” ці “расстраляныя ў Мінску. Месца пахавання невядомае”.
Многія фатаграфіі і дакументы, прадстаўленыя на стэндах, не маюць подпісаў, і чалавек, які не валодае дастатковымі ведамі ў гэтай галіне, цалкам не можа зразумець змест экспазіцыі.
На стэндзе “Каты” фота наркама НКУС СССР Берыі. Але, прабачце, Берыя быў прызначаны на гэтую пасаду, калі пік расстрэлаў у Курапатах завяршыўся. Атрымліваецца, вы вешаеце злачынствы Яжова на Берыю?..
Тое, што цяпер укідваецца версія, нібыта расстрэлы былі пасля пачатку вайны, дала нагоду зноў пачаць мусіраванне тэмы “нямецкага следу” ў Курапатах. Камуністы адразу адрэагавалі (публікацыя артыкула члена камуністычнай партыі Андрэя Лазуткіна. – “ЕўраБеларусь”): чаму вы называеце прозвішчы, калі іх вядома толькі два? Значыць, вы займаецеся падтасоўкай фактаў. Яны з арганізатарамі выставы выкарыстоўваюць аднолькавыя метады, толькі адны хлусяць, што гестапа расстрэльвала яўрэйскае насельніцтва, а іншыя называюць прозвішчы расстраляных НКУС, месца пахавання якіх дакладна невядома.
Арганізатары адчуваюць сябе ў поўнай беспакаранасці. Недзяржаўныя СМІ прамаўчалі, рэакцыі пасольства ЗША таксама няма.
Тое, што я параіў, не патрабуе ніякіх матэрыяльных затрат. Я яшчэ раз кажу, што такая выстава крайне неабходная, гаворка ідзе толькі пра тое, каб паказаць насамрэч факты пра Курапаты. Можна было б выправіць, альбо абвергнуць мае прапановы, але ніхто гэтага не зрабіў.
Узровень кампетэнцыі арганізатараў выстаўкі быў недастатковым для ацэнкі гістарычных фактаў. “Эксперты” карыстаюцца тым, што ў нас сапраўды вельмі мала спецыялістаў па гэтай тэме, і наведвальнікі выставы могуць проста не ведаць дэталяў. І гэта ўдвая амаральна. Экспазіцыю паднялі на ўзровень дыпламатычнага корпуса, і мне проста сорамна, як такія рэчы могуць выходзіць на сусветны ўзровень. Ніякіх фактаў аб расстрэлах НКУС вязняў мінскіх турмаў 23 – 26 чэрвеня 1941 года ў гэтым раёне не выяўлена, таму сёння такія звесткі з’яўляюцца спробай пагоні за сенсацыяй.
Ні пра аднаго персанажа з каманды “экспертаў” я не магу сказаць негатыўна з чалавечага пункту гледжання. Але персанальных адносін з гэтымі людзьмі для мяне ўжо няма, і, як спецыяліст у галіне савецкіх палітычных рэпрэсій 1920 – 1950 гадоў, я магу даць ацэнку, што гэтая ініцыятыва паводзіць сябе як псеўдаэксперты. Настаў час, калі апошні раз можна заклікаць да іх сумлення. Спыніцеся!
Для мяне гэта самы сумны этап, звязаны з 25-гадовым даследаваннем дадзенай тэмы. Гэта здрада ў сваіх шэрагах і здрада памяці Сяргея Ханжанкова (палітвязень савецкага часу ўваходзіў у ініцыятыву “За ўратаванне мемарыяла Курапаты”, інфармацыя пра дзейнасць якой з 2001 да 2015 года на выставе адсутнчае. – “ЕўраБеларусь”).
***
Мы звярнуліся да прадстаўнікоў ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў”, аднак даць каментарыі па пералічаных заўвагах яны адмовіліся. Але Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” заўсёды гатова прадаставіць магчымасць для выказвання альтэрнатыўных меркаванняў.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.