BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)

26.01.2019 Радыё "Свабода"
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.

Аксана Шэлест і іншыя эксперты Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП) ладзяць па ўсёй Беларусі інфармацыйныя дні аб праграме Еўрапейскага Саюза "Усходняе партнёрства". Яны прадстаўляюць сваё бачанне развіцця "трэцяга сектара", сітуацыю з правамі чалавека, рэалізацыю праграм, якія фінансуюцца Еўрасаюзам і рэалізуюцца грамадскімі аб’яднаннямі супольна з уладаю.

"Між грамадзянскай супольнасцю і ўладаю няма партнёрства, але ёсць камунікацыя", — адзначыла на сустрэчы ў Магілёве 23 студзеня кіраўнік сакратарыята БНП Святлана Каралёва. Паводле яе, такая сітуацыя — прагрэс у параўнанні з папярэднімі гадамі, калі грамадскія арганізацыі называлі "пятай калонай" і ліквідавалі.

Аксана Шэлест прэзентавала на сустрэчы вынікі даследавання "Грамадзянская супольнасць Беларусі: актуальны стан і ўмовы развіцця". Асаблівасцямі яе развіцця эксперт падзялілася са "Свабодай".

Аксана Шэлест прэзентуе вынікі даследавання стану грамадзянскай супольнасці

Тэзісна пра беларускую грамадзянскую супольнасць

  • "Трэці сектар" нешматлікі па колькасці людзей і арганізацый;
  • Стаўленне ўлады да грамадзянскай супольнасці прынцыпова не мяняецца і застаецца неспрыяльным для развіцця грамадскай ініцыятывы;
  • У асяроддзі грамадскіх аб’яднанняў апошнія гады назіраецца трэнд на дэпалітызацыю дзейнасці;
  • Большасць беларусаў дрэнна разумее, што такое грамадзянская супольнасць і грамадскія арганізацыі;
  • Апошнія гады назіраецца імклівае равіццё сфер, звязаных з культурай, медыя, урбаністыкай, новымі падыходамі ў адукацыі;
  • Расійская палітыка стварае выклікі для грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Аксана Шэлест

Што такое грамадзянская супольнасць і чаму яна важная

"Грамадзянская супольнасць — гэта ініцыятывы і аб’яднанні людзей, створаных для рэалізацыі іх інтарэсаў і правоў, якія існуюць па-за межамі дзяржаўных структур, прыватнага жыцця, камерцыйнай ды эканамічнай дзейнасці", — тлумачыць Аксана Шэлест.

Паводле яе, паколькі ў Беларусі адсутнічае палітычнае поле, а палітычныя партыі пазбаўленыя магчымасці прадстаўляць інтарэсы грамадзян, то "ўся актыўнасць, функцыі назірання, забеспячэння балансу інтарэсаў, кантролю за тым, што робяць дзяржструктуры, сканцэнтравана ў асяродку грамадзянскай супольнасці", — тлумачыць эксперт.

У заходніх краінах арганізацыі грамадзянскай супольнасці забяспечваюць дынамічнае развіццё грамадства, адзначае яна. У іх асяроддзі нараджаюцца і апрабуюцца новыя ідэі ды падыходы, якія закранаюць разнастайныя сферы: культуру, сацыяльную палітыку, экалогію, укараненне тэхналогій.

Кіраўнік сакратарыята БНП Святлана Каралёва

Якая ў Беларусі грамадзянская супольнасць і што перашкаджае ёй развівацца

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў 2017 годзе было 2856 грамадскіх арганізацый. На 100 тысяч чалавек прыпадае 32 зарэгістраваныя аб’яднанні. Эксперт кажа, што "гэта меней, чым у Азербайджане". Яна адзначае, што афіцыйная статыстыка не ўлічвае незарэгістраваных суполак, а таксама тых, якія маюць рэгістрацыю не ў Беларусі. Звесткі не адрозніваюць сапраўдныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці і структуры, якія залежаць ад дзяржавы і звязаныя з ёй.

Аксана Шэлест кажа, што "ўлада робіць усё, каб развіццё грамадзянскай супольнасці не выйшла за рамкі, дзе яно будзе некантраляваным".

"Для арганізацый грамадзянскай супольнасці выстаўлены шэраг перашкод, каб яны не маглі займацца легальна сваёй дзейнасцю. Практыка выкарыстання заканадаўства не спрыяе развіццю грамадзянскай ініцыятывы. Незалежныя грамадскія аб’яднанні не могуць здабыць рэсурсы для ажыццяўлення сваіх мэтаў, што ўскладняе іх існаванне і пашырэнне", — тлумачыць яна.

Эксперты БНП расапавядаюць аб праграме "Усходняе партнёрства"

Стаўленне дзяржавы да грамадзянскай супольнасці

У цяперашнім стаўленні ўлады да грамадскіх аб’яднанняў дамінуюць прагматычныя падыходы, даводзіць эксперт.

Дзяржава намагаецца скарыстацца з іх рэсурсаў для імітацыі працэсаў грамадскага дыялогу, якога патрабуюць адносіны з Еўрасаюзам, а таксама для вырашэння сацыяльных праблем, з якімі ўладныя структуры не могуць справіцца праз недахоп рэсурсаў, спецыялістаў, навыкаў.

"Дапусціць жа грамадзянскую супольнасць да выканання больш уплывовых функцый, напрыклад, удзельнічаць у прыняцці рашэнняў, кантраляваць іх выкананне, улада не збіраецца", — канстатуе эксперт.

Паводле яе, улада робіць тактычныя саступкі, што дазваляе арганізацыям грамадзянскай супольнасці скарыстацца іх вынікамі.

"Не трэба пры гэтым мець ілюзіі наконт устойлівасці і доўгатэрміновасці такіх падыходаў", — засцерагае суразмоўца.

Аксана Шэлест. За ёй слайд, якім ілюструецца, як беларускае грамадства ставіцца да пытання незалежнасці Беларусі

Стаўленне грамадзянскай супольнасці да супрацы з уладай

Аксана Шэлест кажа, што цяпер у асяроддзі грамадскіх арганізацый назіраецца трэнд на дэпалітызацыю. Паводле яе, такая рыторыка апраўдваецца неабходнасцю скарыстацца з магчымасці дыялогу з уладамі.

У апошнія гады дэпалітызацыю "пачалі дэклараваць нават у тых сферах, якія не могуць быць дэпалітызаванымі ў прынцыпе, напрыклад, у праваабарончым сектары. Тое ж тычыцца і развіцця самога "трэцяга сектара", паколькі гэта палітычнае пытанне і працэс".

На думку суразмоўцы, імкненне трымацца далей ад палітычнага парадку дня і тэматыкі ёсць "самападманам".

"Калі лідары і актыў арганізацый не забываюцца пра свае мэты, то рана ці позна яны трапляюць у сферу палітыкі, бо гэта пытанне змены каштоўнасцяў, сістэмы адносін у краіне, іх культуры", — выказвае сваю думку аб праблеме Аксана Шэлест.

Стаўленне насельніцтва да грамадзянскай супольнасці. Паводле эксперта, стан грамадзянскай культуры ў грамадстве невысокі. Беларусы ў большасці сваёй "дужа дрэнна" разумеюць, што такое грамадзянская супольнасць і грамадскія аб’яднанні, чаго яны дамагаюцца ды чым адрозніваюцца да іншых структур.

"Практыка ўдзелу ў грамадскіх справах, салідарнасці, супольнага вырашэння праблем дужа не развітыя. 9 з 10 грамадзян не маюць ніякага досведу дзейнасці ў грамадскіх ініцыятываў — гэта сумна. Зразумела, нямала людзей залічаныя ў БРСМ і ДАСААФ, але гэтыя арганізацыі не не варта залічваць да суб’ектаў грамадзянскай супольнасці", — адзначае эксперт.

На інфармацыйным дні аб праграме "Усходняе партнёрства" ў Магілёве

Высновы

Аксана Шэлест кажа: калі ўмовы для грамадзянскай супольнасці не зменяцца, то імклівага развіцця "трэцяга сектара" чакаць не выпадае. Яна спадзяецца, што сусветныя тэндэнцыі ў інавацыях паўплываюць на з’яўленне ў Беларусі новых кірункаў і форм грамадскай дзейнасці, якія паўплываюць на развіццё ўсёй грамадзянскай супольнасці.

На думку эксперта, нестабільнасць сітуацыі ў рэгіёне праз расійскую палітыку — выклік і для беларускай грамадзянскай супольнасці. Інфармацыйная вайна з боку Расіі — гэта выклік, які можа "нас забіць ці развіць".

"Грамадзянская супольнасць — гэта не толькі сацыяльныя паслугі і культурны крэатыў, але і самавызначэнне, нацыянальная годнасць, уласны голас і сіла. Калі зможам адказваць на такія выклікі, то гэта стане сведчаннем нашага развіцця і ўзмацнення", — кажа Аксана Шэлест.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео