BE RU EN
rss facebook twitter

Ці ёсць жыццё пасля стартапу, альбо Што агульнага паміж культурай і мопсам?

30.12.2018 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Ці ёсць жыццё пасля стартапу, альбо Што агульнага паміж культурай і мопсам?
Фота Алісы Ахрамовіч
Пры цяперашняй модзе на стартапы людзі навучыліся вельмі добра прэзентаваць сябе і свае праекты, але адказу на пытанне “А што далей?” – няма.

Ужо некалькі год на гэтае пытанне спрабуе адказваць сетка CINGO (Civil Society Network of Groups and Organisations – сетка арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці), якая аб’ядноўвае высілкі розных арганізацый, што вырашаюць сацыяльна важныя задачы. Каардынатар праграмы CINGO Леанід Каліценя перакананы, што адказ тут можа быць толькі адзін: далей – шмат цяжкай і руціннай працы.

Леанід Каліценя. Фота Алісы Ахрамовіч

– Многія праекты адбыліся як стартапы. Напрыклад, адзін з праектаў займаецца тым, што збірае лішняе адзенне, прадае яго, а грошы перадае на сацыяльныя патрэбы. Усё цудоўна: яны выйгралі стартап, купілі фургон, сабралі рэчы, а цяпер аказваецца, што іх няма каму сартаваць. І наша асноўная задача ў тым, каб давесці, як гэты стартап будзе жыць у рэальным жыцці, – тлумачыць Леанід Каліценя.

У гэтым плане CINGO – своеасаблівае апірышча, але не ў плане далейшага фінансавання, а ў плане абмену досведам, знаёмства з іншымі людзьмі, камунікацыі, лайфхакаў.

У сетку CINGO уваходзяць самыя розныя сацыяльныя ініцыятывы, прадпрыемствы і НДА, якія аб’ядноваюць свае намаганні і патрымліваюць адзін аднаго: сацыяльнае прадпрыемства “Дарога ў Жыццё” (Столін), антыкавярня “1387 (Бабруйск), незалежная газета “Ганцавіцкі час” (Ганцавічы), гіпермаркет паслуг 124 (Мінск), прадпрыемства Умелы калабок (Светлагорск), аграсядзіба “Коло струменя” (Тураў), і шмат хто яшчэ – агулам больш за 20 арганізацый.

Нядаўна адбылася працоўная сустрэча CINGO, якая нечакана для саміх арганізатараў перарасла ў з’езд.

– Мы разлічвалі на 15 – 20 удзельнікаў, а прыехала 35. І мы зразумелі, што CINGO расце нават хутчэй, чым мы сабе планавалі, – распавядае Леанід Каліценя.

Фота Алісы Ахрамовіч

Былі на сустрэчы і прадстаўнікі новых арганізацый і ініцыятыў, якія пакуль застаюцца патэнцыйнымі партнёрамі сеткі:

  • Цэнтр сучаснай культуры “Бягучы чарапаха”, які займаецца развіццём культурнай прасторы, перадавых форм дзейнасці ў сферы культуры; захаваннем элементаў беларускай нацыянальнай самабытнасці; падтрымкай дзейнасці фізічных і юрыдычных асоб у сферы сучаснай культуры;
  • праект “Мопс-Шмопс”, які спецыялізуецца на прыгатаванні натуральных, смачных і карысных ласункаў для сабак і катоў і пры гэтым дапамагае бяздомным жывёлам;
  • сямейны інклюзіў-тэатр, што пры дапамозе спектакляў спрыяе інтэграцыі ў грамадства дзяцей з інваліднасцю;
  • інклюзіўная арт-кавярня “Insider;
  • сацыяльны сервіс “Бананавы фургон”.

Фота Алісы Ахрамовіч

Сустрэча адбывалася цягам двух дзён. У першы дзень абмяркоўвалі справы, зробленыя цягам года. Сталыя ўдзельнікі CINGO пазнаёміліся з новымі, запланавалі дзейнасць на наступны год. Другі дзень быў прысвечаны планаванню, прычым адбывалася яно па некалькіх напрамках. Першы напрамак быў стратэгічны: уладальнікі сацыяльных прадпрыемстваў распавядалі пра тое, што трэба рабіць у доўгатэрміновай перспектыве. Другі напрамак заключаўся ў размеркаванні адказнасці і інтарэсаў. Трэці напрамак быў прысвечаны PR: узаемаадносінам як унутраным, паміж удзельнікамі CINGO, так і знешнім.

Фота Алісы Ахрамовіч

У далейшых планах развіцця праграмы CINGO – узмацненне камунікацыі. У наступным годзе плануецца аднавіць сайт, дзе будзе размешчана максімальна поўная база беларускіх сацыяльных ініцыятыў, а таксама стварыць уласны тэлеграм-канал. Гэта дапаможа адсочваць паспяховасць і прадуктыўнасць праграмы.

Фота са старонкі CINGO у Facebook

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.