BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Адзінае выйсце — галадаваць". Беларусы дамагаюцца сваіх правоў (Відэа)

02.06.2018 Таццяна Уласенка, Belsat.eu
"Адзінае выйсце — галадаваць". Беларусы дамагаюцца сваіх правоў (Відэа)
Адчайны крок — галадоўка, падобна, робіцца ўжо звычайным крокам. Гэткім чынам да сваіх праблем спрабуюць прыцягнуць увагу людзі, якія не дамагліся справядлівасці.

Дзве жанчыны з Гомеля галадуюць ужо больш за тыдзень. Яны дамагаюцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб распавесці яму пра камунальныя беспарадкі. Але ці захоча кіраўнік краіны іх выслухаць і пачуць?

Дом № 14 на вуліцы Урыцкага ў Гомелі не меў рамонту з часу пабудовы. Электрычнасць знікае, людзі асцерагаюцца пажару. Гаспадары кватэраў прайшлі ўсе магчымыя інстанцыі, на руках — кілаграмы ліставання з чыноўнікамі, і вось цяпер — адчайны крок. Дзве жыхаркі дому просяць Аляксандра Лукашэнку дапамагчы разабрацца з іхнымі камунальнымі праблемамі. Аксана Філіпенка галадуе ўжо 9 дзён.

"Мы вымушаныя былі ехаць у Ельск, каб сустрэцца з памочнікам прэзідэнта па Гомельскай вобласці. Адказу ўвогуле пакуль яшчэ няма. Ён у адпачынку, ён не лічыць патрэбным адказваць. Таму мы бачым адзінае выйсце — галадаць. Бо ніхто не хоча развязваць нашых праблемаў", — кажа галадоўніца Аксана Філіпенка.

Спачатку дом належаў чыгунцы, а пасля перайшоў ва ўласнасць гораду. Мясцовыя ўлады зрабілі з яго інтэрнат. Прыватызаваную ў гэтым доме кватэру галадоўніцы Алены Грынько раённая адміністрацыя праз суд пакінула без кухні, прыбіральні, ваннай і калідору. І патрабуе выкупіць памяшканні за 18 тысячаў 700 беларускіх рублёў.

"Я не буду здавацца, я буду галадаваць, я хачу дабіцца праўды, я не павінная плаціць такія нечуваныя грошы, якія яны прапаноўваюць мне, гэта не мая віна, гэта віна адміністрацыі нашай, што развіваюць гэтыя карупцыйныя схемы", — кажа Алена Грынько, іншая галадоўніца з Гомеля.

Алена Грынько трывае без ежы 8 дзень. У абедзвюх жанчын пагоршылася здароўе, скача ціск, але спыняць галадавання яны пакуль не збіраюцца. А вось для прадпрымальніка з Віцебску такая акцыя пратэсту скончылася правалам. Ён патрабаваў ад уладаў адрамантаваць памяшканне, якое арандуе для працы ўжо 20 гадоў. Віцебскі гарвыканкам перакладае рамонт на плечы арандатара.

"Вокны ў мяне ў кепскім стане. Зімою вакно ад ветру ўпала на кліента. І гэта сталася апошняю кропляю, што трэба нешта мяняць. Рана ці позна ўпала б ці на мяне, ці на работніка, ці на наведніка", — кажа Анар Іваноў.

10-дзённае галадаванне мужчына мусіў спыніць праз кепскі стан здароўя. Улады горада так і не пайшлі насустрач. Ці можа ўвогуле мець эфект індывідуальная галадоўка ў нашай краіне? Сацыёлаг Таццяна Вадалажская настроеная скептычна.

"Гэта адбываецца хвалямі. Звычайна больш ці менш, падзея, якая мае розгалас, а галадоўка — мае розгалас — людзі намагаюцца, каб іх убачылі, пачулі. І калі хоць нейкая рэакцыя на гэта ёсць, то іншыя спрабуюць такім жа метадам ісці. Але сапраўды, вельмі мала эфектыўных галадовак у нас было, і іх фактычна можна пералічыць на пальцах", — кажа ў інтэрв’ю "Белсату" сацыёлаг Таццяна Вадалажская.

Іншая рэч — масавыя і самыя адчайныя акцыі пратэсту — напрыклад, удзельніц руху "Маці 328". Пра вынікі акцыі пакуль казаць рана, але першы эфект дасягнуты: новы "антынаркатычны" законапраект паступіў у Палату прадстаўнікоў. Слуханні адбудуцца 4 чэрвеня.

У найноўшай гісторыі Беларусі галадоўкі набываюць усё большы распаўсюд. І калі ў 1990-я і 2000-я гады яны насілі палітычны характар, то цяпер робяцца з’яваю больш асабістаю. На сёння гэта адзіная законная магчымасць звярнуць увагу ўладаў на свае праблемы. Пытанне ж у тым, ці будуць пачутыя праблемы адчайных галадоўнікаў у кабінах, схаваных за цяжкімі дзвярыма ды ўзмоцненай службай аховы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео