BE RU EN
rss facebook twitter

Таццяна Вадалажская: Мы разлічваем на дарослых людзей, якія могуць самі рэгуляваць сваё навучанне

20.05.2018 Дзіяна Серадзюк, "Новы Час"
Таццяна Вадалажская: Мы разлічваем на дарослых людзей, якія могуць самі рэгуляваць сваё навучанне
О нас в медиа
Рэсурсаў беларускай вытворчасці, прысвечаных атрыманню пэўных навыкаў у галінах ІТ, бізнесу, менеджменту, псіхалогіі, хапае, але ці канкурэнтназдольныя яны на прасторах сеціва — вялікае пытанне.

І ўжо зусім рэдкасць — пляцоўкі, якія вучаць думаць.

Вучыцца працаваць з выклікамі

Матываваныя на атрыманне ведаў людзі абіраюць для навучання рэсурсы з добрай рэпутацыяй. У Беларусі з гэтым зусім складана: нашы ўніверсітэты вельмі моцна адрозніваюцца ад таго, што разумеюць пад гэтым паняткам у краінах Захаду, у рэйтынгах якасці адукацыі з’яўляюцца выключна рэдка, а пра выхад у анлайн-прастору для шырокай аўдыторыі, здаецца, пакуль нават не задумваюцца.

Таму ініцыятыву ў свае рукі даводзіцца браць нефармальным адукацыйным установам. Напрыклад, Лятучы ўніверсітэт стварыў дыстанцыйную платформу, дзе сабраны пакуль 14 бясплатных анлайн-курсаў па практычнай палітыцы, пытаннях біяэтыкі, зменам клімату, адкрытых дадзеных, вуснай гісторыі, філасофіі і шэрагу іншых напрамкаў. Гэтыя веды, хутчэй, не пра "што", а пра "як": працаваць з адкрытымі дадзенымі, мінулым, зменай клімату, грамадствам, культурай.

"Платформа — гэта магчымасць прадставіць пэўныя напрацоўкі, зробленыя ў беларускім кантэксце. Бо нават асэнсаванне сусветных праблем у нас мае свае спецыфічныя рысы, — распавядае "Новаму Часу" каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская. — Гэтая пляцоўка не дае дэтальных ведаў пра нешта, яна, хутчэй, пра разуменне з’яў і падзей: пачынаючы з пастаноўкі мыслення (курс філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча пра сістэмны падыход) і заканчваючы спосабамі разумення гісторыі, палітыкі, адукацыі. Гэтыя тэмы нам уяўляюцца як выклікі".

Як даступнае становіцца элітарным

Далучыцца да платформы і прайсці ўпадабаныя курсы можа любы ахвотны — ніякіх абмежаванняў для гэтага няма. Хіба што трэба зарэгістравацца — пазначыць імя і электронны адрас, каб стваральнікі платформы мелі хоць прыкладнае ўяўленне пра сваю аўдыторыю. Аднак пры ўсёй даступнасці анлайн-адукацыя патрабуе высокай матывацыі. Бо, па сутнасці, гэта тая ж самаадукацыя, толькі пры дапамозе пэўных матэрыялаў, якія "вядуць" слухача па праграме. І тут ужо дыстанцыйнае навучанне пераўтвараецца ў абсалютна элітарную рэч, бо не кожны знойдзе ў сабе сілу волі і дысцыпліну, неабходную дзеля засваення новага.

"Пасля рэгістрацыі адкрываецца доступ да курсаў, якія можна праходзіць у сваім тэмпе. Магчыма, больш якаснае засваенне інфармацыі адбываецца, калі гэты тэмп задаецца самім курсам, але мы разлічваем на дарослых людзей, якія могуць самі рэгуляваць свой навучальны працэс. Знешні кантроль ведаў таксама не прадугледжаны, але ў некаторых курсах выкладчыкі прапануюць пытанні, хутчэй, на самаразуменне. У якасці бонуса пасля заканчэння курса мы прапануем слухачам паўдзельнічаць у адборы наступных курсаў для дыстанцыйнай платформы", — тлумачыць Таццяна Вадалажская.

Першапачаткова яны фармаваліся, зыходзячы з канцэпцыі Лятучага ўніверсітэта. Але цяпер іх тэматыка пашыраецца. Дзякуючы супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі і праектамі, з’явіліся відэалекцыі "Введение в открытые данные", "Города и изменение климата: что и зачем нужно знать", "Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст." і іншыя. Літаральна днямі з’явіўся свежы курс, прысвечаны фінансам (лектар Зміцер Крук), рыхтуюцца лекцыі па сучаснай беларускай фатаграфіі Сяргея Кажамякіна, а таксама новы курс Ірыны Дубянецкай пра Кнігу Роду.

Інэртнае грамадства

Усе прадстаўленыя на платформе курсы бясплатныя. Беларусы пакуль не гатовыя плаціць за анлайн-адукацыю без сертыфікатаў і працаўладкавання, хаця на рэсурсе ёсць магчымасць ахвяраванняў, і знаходзяцца людзі, якія іх робяць. І за такой формай аплаты — будучыня, лічыць Таццяна Вадалажская. Гэта лагічна — інвеставаць у тое, што карысна табе і іншым людзям і рабіць свой унёсак у развіццё гэтага прадукту.

Цяпер на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта зарэгістравана каля 800 чалавек — гэта не так кепска, калі ўлічваць, што веды анлайн яшчэ не дасягнулі піку сваёй папулярнасці і запатрабаванасці.

Адметна, што нават у гэтай сітуацыі сфармавалася кола людзей, якія праходзяць курсы не столькі з цікаўнасці да тэмы, колькі з цікаўнасці да асоб выкладчыкаў. Важна, што лектары тут — не проста перадатчыкі інфармацыі "з падручніка ў галаву", а практыкі, якія працуюць з тэмамі і распавядаюць пра свае падыходы.

"Да прыкладу, досвед украінскай платформы Prometeus.org паказвае, што анлайн-курсы даюць пашырэнне папулярнасці даследчыкаў і экспертаў і ў афлайнавым рэжыме. Але ва Украіне іншая сітуацыя як з нефармальнай, так і з фармальнай адукацыяй. У нас у гэтым сэнсе інтэлектуальнае грамадства ў большасці сваёй даволі інэртнае. Таму калі ў Беларусі будучыня за анлайн-адукацыяй, то для непасрэдна беларускай тут вельмі вялікая канкурэнцыя", — канстатуе Таццяна Вадалажская.

Хоць пакуль нельга назваць мэйнстрымам жаданне беларусаў атрымліваць веды ў інтэрнэце, спажыванне афлайн-адукацыі, прынамсі, у Мінску, у апошнія гады адназначна ўзрастае. Калі раней трэба было шукаць карысныя і цікавыя публічныя мерапрыемствы, то цяпер з іх даводзіцца выбіраць. Але ў рэгіёнах такой разнастайнасці івэнтаў пакуль няма — здавалася б, вось дзе можа разгарнуцца дыстанцыйная платформа. Аднак — не.

"У нас была серыя паездак па абласных гарадах, калі анлайн выходзіў у афлайн, каб заахвоціць людзей з рэгіёнаў далучацца да нашай платформы. Сустрэчы былі цікавыя, але збольшага на іх прысутнічалі тыя, хто ўжо зарэгістраваўся на курсы", — падсумоўвае Таццяна Вадалажская.

Магчыма, каб прыцягнуць новых людзей, трэба выходзіць на ўніверсітэты, але гэта вельмі складана праз спецыфіку арганізацыі працы ў іх. Дзяржаўныя ВНУ моцна звязаныя адміністратыўнымі абмежаваннямі і не надта гатовыя да неформальный супрацы. Вось і атрымліваецца, што, як ні круці, без самаадукацыі немагчыма адпавядаць патрабаванням і выклікам сучаснага свету. Дык што, бярэмся за розум?

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь"!

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.