BE RU EN
rss facebook twitter

Фільмы пра беларускую моладзь трапілі ў сталічны пракат (Відэа і аўдыё)

05.04.2018 "Еўрарадыё"
Фільмы пра беларускую моладзь трапілі ў сталічны пракат (Відэа і аўдыё)
12 красавіка ў трох кінатэатрах Мінска пачнуць круціць маладзёжны кінаальманах "Пакаленне.by".

Гэта тры кароткаметражкі, знятыя маладымі беларускімі рэжысёрамі. Дзве з іх ужо знаёмыя кінаману: "Сябры па перапісцы" Нэлы Васілеўскай і "Адной крыві" Мітрыя Сямёнава-Алейнікава праехаліся па еўрапейскіх кінафестывалях і прывезлі дадому ўзнагароды. А "Коля едзе" — дэбют тэатральнага рэжысёра з Барысава Сяргея Сергіенкі.

"Гэтыя тры лепшыя на сёння маладзёжныя фільмы, сабраныя ў альманах не проста кшталту складанкі карцінак. Мы пастараліся, каб яны дапаўнялі адзін іншы і склалі адзін наратыў. Гэта фільмы пра беларускую моладзь, пра якую ўсе так шмат гавораць. Тут уздымаюцца пытанні, хто яна, якая яна, як сябе паводзіць, чым дыхае, што ўмее", — распавядае "Еўрарадыё" прадзюсар кінаальманаха Леанід Каліценя.

Цікава, што "Пакаленне.by" з'явіцца ў сталічных кінатэатрах "Беларусь" і Silver Screen (Dana Mall, Galileo) не аднойчы (як гэта бывае звычайна з беларускім кіно): яго будуць паказваць з 12 па 18 красавіка. Пасля гэтага кіно пра беларускую моладзь паедзе ў Гомель і Віцебск.

"Калі глядач пойдзе і ў касе будзе плюс, то з'явіцца і жаданне ў кінатэатраў прымаць беларускае кіно як ардынарнае і добрае, — працягвае Каліценя. — Мы хочам кінаальманахам канчаткова развеяць міф, што беларускае кіно кепскае. Гэта вясёлыя і крыху сумныя, з музыкай і маладымі людзьмі сучасныя гісторыі".

Каліценя запэўнівае, што гэта не проста кінаальманах, гэта — цукерка. Што ж, праверым!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь"!

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.