BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Акудовіч: Свабода ніколі не прыходзіць туды, дзе яе не чакаюць (Аўдыё)

29.03.2018 Віталь Цыганкоў, Радыё "Свабода"
Валянцін Акудовіч: Свабода ніколі не прыходзіць туды, дзе яе не чакаюць (Аўдыё)
Ці адбылося Свята сёлета на 25 сакавіка? Чаму беларуская палітычная апазіцыя — гэта аксюмарон? І як разумець афарыстычную фразу, што свабоду нельга заваяваць, а магчыма толькі дачакацца?

Пра гэта ды іншае распавядае ў "Інтэрв’ю тыдня" на Радыё "Свабода" філосаф Валянцін Акудовіч.

Нашыя палітычныя партыі і арганізацыі існуюць таму, што Лукашэнка дазваляе ім існаваць

— Мы з вамі сустрэліся на Дні Волі, каля Опернага тэатра. Чым для вас стала гэтая падзея? Ці чакалі вы такога свята, такой арганізаванасці і маштабнасці?

— Я чакаў такога свята! Ужо даўно чакаў. Яшчэ на пачатку новага стагоддзя пісаў у незалежных выданнях, што досыць паводле аднаго і таго ж сцэнару таптаць вуліцы Мінска, пакуль нас не пачнуць разганяць і хапаць амапаўцы.

Чаму б, пытаўся я тады, не папрасіць дазволу, каб зладзіць сапраўднае Свята недзе каля горада, куды лёгка было б дабрацца электравіком з дзецьмі і сябрамі. Дзе і прамоўцы выступалі б, і спевакі спявалі, і сцягі луналі, і, галоўнае, дзе зусім не было б месца страху ды гвалту.

Нарэшце сёлета дачакаўся. Атрымалася вартае вялікага юбілею Свята. Арганізатарам віват! Маштаб уразіў. Народу было б і значна болей, каб у нядзелю медыя не напалохалі людзей інфармацыяй пра затрыманні. Цынічна кажучы, кожны затрыманы мінусаваў сама меней з паўтысячы тых, хто збіраўся на дазволенае святкаванне. Бо вядома, якая ў нас улада: учора дазволіла, а сёння вось ужо хапае. Дык лепей адседзецца ў хаце...

— Як сказана ў адным фільме, "спачатку планаваліся ўрачыстасці, пасля — арышты. Потым вырашылі сумясціць". Навошта ўлада вырашыла ўсё ж папсаваць свята затрыманнямі? Каб паказаць незалежнаму грамадству, каб на шмат не разлічвалі, каб ведалі, хто ў горадзе гаспадар?

— Ну так, Лукашэнка на другі дзень акурат і сказаў тое самае для СМІ. Зрэшты, а хіба без ягоных слоў мы пра гэта не здагадваліся?

Нашыя палітычныя партыі і арганізацыі існуюць таму, што ён дазваляе ім існаваць. Нашыя выдавецтвы, часопісы і розныя грамадскія праекты існуюць таму, што ён дазваляе ім існаваць. І гэтак далей, і так ва ўсім. А хто ўпарціцца рабіць нешта без дазволу і пагатоў насупраціў Лукашэнку, таго чакае лёс Статкевіча ці Някляева.

Няўжо нехта яшчэ не ведае, што ў нас, кажучы мовай паліталогіі, жорсткі аўтарытарызм? Адпаведна і жыццё такое. Між іншым, яшчэ не самае горшае з магчымых.

Лукашэнка — палітык. Натуральны. Ад прыроды

—​ Ці будзе, на вашую думку, сённяшні рэжым і далей дазваляць грамадзянскай супольнасці заваёўваць новыя астраўкі свабоды? Ці бачыць ён у гэтым нейкія будучыя гарантыі для сябе, ці дзейнічае ён у сваіх інтарэсах, ці проста адступае пад напорам грамадства?

— Лукашэнка — палітык. Натуральны. Ад прыроды. (Раней пра такіх казалі — ад Бога.) Таму ён заўсёды дзейнічаў і будзе далей дзейнічаць выключна зыходзячы з палітычнай мэтазгоднасці. Калі будзе мэтазгодна пашыраць "астраўкі свабоды", то ён ім дазволіць пашырацца, а не — дык не.

Я не аракул, каб прадказваць, што нас чакае далей. Але калі цяперашні палітычны трэнд затрымаецца на нейкі час, то мы зможам паспець шмат чаго вартага зрабіць для краіны і для нашай уласнай разняволенасці. Хаця ў кожным разе можна знайсці магчымасці для вартых спраў.

— Беларуская апазіцыя за апошнія тыдні рыхтавання да Дня Волі нібыта канчаткова афармляе падзел на "канцэртную" і "пратэставую". А як вы лічыце, што цяпер найважнейшае для беларускай палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці? Ці існуе гэтая дылема — пратэст альбо канцэрт, як калісьці ў канцы 1980-х публіцысты ставілі дылему "свабода ці каўбаса"?

— Для мяне наша палітычная апазіцыя — гэта аксюмарон (як жывы нябожчык). Сярод апазіцыянераў даволі людзей, вартых павагі, а некаторых я нават люблю. Але іхная ўласна палітычная вага блізкая да нуля... А вось грамадзянская супольнасць жыве актыўным і надзвычай творчым жыццём, нягледзячы на вышэй згаданы аўтарытарызм. Там безупынна нараджаюцца ўсё новыя і новыя праекты ў самых розных фарматах. Згадайма хаця б унікальны Лятучы ўніверсітэт, створаны Уладзімірам Мацкевічам і яго неверагодна таленавітай камандай. Альбо Кангрэс даследнікаў Беларусі, вымудраны Андрэем Казакевічам. З другога боку, адзін Глеб Лабадзенка з сваім праектам "Мова нанова" за апошнія гады зрабіў для беларускай мовы болей, чым усе апазіцыйныя палітыкі разам узятыя.

Дарэчы, а чым яны ўвогуле там займаюцца, калі не сварацца між сабой ці не сядзяць пад арыштам? Натуральна, я шаржую, аднак у сітуацыі той аўтарытарнай сістэмы, якой жорстка схопленае ўсё грамадства, апазіцыйным палітыкам хіба толькі і застаецца пафасна заклікаць да яе знішчэння. Дык якое тут можа быць свята?

Нацыянальны ўніверсітэт нам вельмі патрэбны

—​ Акурат зараз прыйшла вестка, што Мінгарвыканкам зарэгістраваў прыватную ўстанову адукацыі "Ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча". Якім можа і павінен быць гэты ўніверсітэт, на вашую думку?

— Гэта вельмі складаная праблема. Дыскусіі на тэму Нацыянальнага ўніверсітэта вядуцца ўжо не адзін год. Прапаноўваліся самыя розныя варыянты. І той, што цяпер узялі за аснову, наўрад ці будзе канчатковым. Але пакуль не гэта самае важнае. Галоўнае, што ўніверсітэт нарэшце зарэгістраваны. Нам ён вельмі патрэбны. Вельмі.

Дваццаць гадоў таму ў сітуацыі немагчымасці нацыянальнага ўніверсітэта быў створаны Беларускі калегіум. Гэта былі гады надзвычай плённай працы, але калегіум не можа замяніць універсітэта. Таму будзем маліцца, каб у заснавальнікаў універсітэта ўсё атрымалася.

— Калісьці вы афарыстычна сказалі, што свабоду немагчыма адваяваць, яе магчыма толькі дачакацца. Ці не ёсць гэтая заява пэўнай апалагетыкай пасіўнасці, адмовы ад барацьбы?

— Насамрэч я казаў наступнае: Свабоду нельга заваяваць — яе можна толькі дачакацца (ці не дачакацца). Але яе можна дачакацца адно ў тым разе, калі мы яе будзем чакаць, і чакаць менавіта як свабоду. Толькі не трэба блытаць чаканне з пасіўным знаходжаннем у абыякавасці. Калі мы моцна некага чакаем, дык рыхтуемся да сустрэчы.

Свабода ніколі не прыходзіць туды, дзе яе не чакаюць. А сродкі ў гэтай справе чакання могуць быць самыя розныя: ад культурніцкай працы да палітычных акцый. І калі мы ў сваім мностве станем чакаць свабоду, як у нядзелю ля Опернага тэатра, то яна Беларусь не абміне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео