BE RU EN
rss facebook twitter

Сэнс стагоддзя (Відэа)

25.03.2018 Blog-Tv Trixter
Сэнс стагоддзя (Відэа)
Личности
Якім чынам падзеі стогадовай даўніны вызначаюць нашу сучаснаць? Беларускія інтэлектуалы і грамадскія дзеячы віншуюць са 100-годдзем БНР і вызначаюць сэнс юбілею.

Сёння Беларусь святкуе 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, ад якой наша краіна вядзе гісторыю аднаўлення сваёй дзяржаўнасці. У гэты дзень у 1918 годзе была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, у якой Рада БНР выступіла з патрабаваннем перагледзець Брэсцкую мірную дамову. На землях, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава. Пацвярджаліся таксама правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, абвешчаныя ў Другой Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 года.

Чым была БНР і чым ёсць для нас сённяшніх, ці захавалася сувязь з ідэаламі і дзеячамі БНР у актуальнай беларускай свядомасці і культуры, і што мы, урэшце рэшт, святкуем?

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

"Нашы гераічныя продкі марылі пра незалежнасць краіны і разумелі, што трэба быць рэалістамі і дамагацца немагчымага. Давайце і мы будзем удзячныя людзям, якія стваралі і рэлізоўвалі сваю мару, перадалі гэтую мару нам, і мы зараз адзначаем 100-годдзе здзяйснення гэтай мары. Будзем таксама рэалістамі, будзем патрабаваць немагчымага!"

Журналіст, вядучая тэлеканала "Белсат" Святлана Калінкіна:

"Беларусь будзе вольнай, Беларусь будзе заможнай, Беларусь абавязкова будзе шчаслівай. Толькі ў нашай краіне трэба жыць доўга, каб пераканацца, што мары спраўджваюцца".

Грамадскі дзеяч, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка:

"Гэта свята для ўсіх, хто адчувае сябе беларусамі. 25 сакавіка — гэта не толькі падзея нашай гісторыі. Гэта таксама магчымасць падумаць пра будучыню, пра тое, якімі беларусы хочуць быць у вялікай сям'і еўрапейскіх народаў, чым адрознівацца, а у чым аб'ядноўвацца".

Культуролаг і публіцыст Максім Жбанкоў:

"Я абсалютна ўпэўнены, што тое, што пачыналася 100 год таму як праект новай краіны, супольны праект новай, лепшай, вольнай Беларусі, сёння мае свой працяг у тым, што мы з вамі, кожны паасобку і ўсе разам, здольныя зрабіць з нашай краінай, з нашым лёсам, з нашай будучыняй".

Бібліст, багаслоў і філосаф Ірына Дубянецкая:

"Прайшоўшы 100-гадовы цыкл, мы можам пачынаць наступны, з тым, каб свядома і асэнсавана рухацца ў будучыню. І гэта будзе магчыма, калі мы ўсвядомім і асэнсуем, ацэнім і засвоім гэтую першападзею новай беларускай дзяржаўнасці. Бо ўсё прамінулае стагоддзе Беларусь пражывала, ды так і не пражыла 1918 год і наступная гады БНР-аўскага змагання за краіну. Акупацыі, падзелы, пакутныя спробы дамагчыся міжнароднага прызнання і самотная веліч герояў сярод насцярожанага чакання мас".

Музыка і журналіст Аляксандр Памідораў:

"Гэтая дата мусіць быць у календары і мусіць адзначацца, хаця б таму, што гістарычна гэта быў першы шанец заявіць пра незалежнасць такой дзяржавы, як Беларусь, на палітычнай мапе свету".

Філосаф Валянцін Акудовіч:

"Неверагодная значнасць БНР у тым, што ўпершыню у гісторыі беларусаў з’явіўся і пачаў рэалізоўвацца праект уласнай дзяржавы, іншымі словамі — уласны дом, нацыянальны дом, які б атуліў беларусаў ад скразнякоў бязмежжа".

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь"!

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.