BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Не стала нашага Міхала Анемпадыстава

24.01.2018 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Не стала нашага Міхала Анемпадыстава
Сёння, 24 студзеня, раптоўна пайшоў з жыцця беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт і перакладчык, інтэлектуал і грамадзянін сваёй краіны, а яшчэ проста вельмі добры чалавек — Міхал Анемпадыстаў.

Раней паведамлялася, што сп. Міхал у крытычным стане быў дастаўлены ў бальніцу пасля таго, як у ноч на 23 студзеня з ім здарыўся інсульт.

У сакавіку яму споўнілася б 54 гады.

Міхал Анемпадыстаў з’яўляецца аўтарам знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў (N.R.M., "Новага Неба", Змітра Вайцюшкевіча, IQ48 і інш.), аўтарам тэкстаў і канцэпцыі знакамітага праекта "Народны альбом".

У Лятучым універсітэце сп. Міхал з 2011 года вёў аўтарскую школу дызайну — майстэрню "Dызань".

У мінулым годзе пабачыла свет кніга "Колер Беларусі", у якой Міхал Анемпадыстаў прадставіў свой аналіз гісторыі беларускай культуры і вызначыў у ёй колеры, якія па нейкіх прычынах працяглы перыяд лічыліся асабліва прыгожымі, вартымі і, адпаведна, насычаліся дадатковымі сэнсамі і сімволікай.

Выказваем шчырыя спачуванні блізкім людзям і сябрам сп. Міхала, а таксама ўсёй краіне. Беларусь збяднела на цэлую эпоху. Усе мы збяднелі! Вечная памяць!

Развітанне з Міхалам Анемпадыставым і грамадзянская паніхіда па ім адбудуцца ў чацвер, 25 студзеня, у прасторы “ОК-16” (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16), з 11.00 да 14.00.

Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках у 15.30.

Пахаваюць сп. Міхала на Чыжоўскіх могілках.

Ідзе збор сродкаў для сям'і, якія пойдуць на пахаванне і на будучы помнік Міхалу Анемпадыставу.

Пералічыць грошы можна на банкаўскія рахункі:

Рахунак жонкі (у беларускіх рублях):

ЗАТ "БСБ Банк" УНП 807000069

БІК UNBSBY2X

Транзітны рахунак банка — BY37UNBS38128000000560000933

На карысць Дашкевіч Алены Георгіеўны

Карт-рахунак: BY85UNBS30145180001858050933

Рахунак дачкі (у еўра):

UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia

IBAN CZ9527000000002112171077

2112854077/2700

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео