BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запіс на курсы другога семестра ў Лятучым універсітэце

18.01.2018 Лятучы ўніверсітэт
Запіс на курсы другога семестра ў Лятучым універсітэце
Да 5 лютага 2018 года Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на адкрытыя курсы другога семестра.

На пачатку 2018 года мы прапануем комплекс курсаў, якія дазволяць паглыбіцца ў аналіз сучасных зменаў у сацыяльным, палітычным і культурным жыцці, што звязаныя з імклівым тэхналагічным і інавацыйным развіццём.

Інавацыі актыўна, настойліва і, часцей за ўсё, "не пытаючыся ў нас" змяняюць асяродак, у якім мы жывем і дзейнічаем. З аднаго боку, яны ставяць новыя задачы і кідаюць выклікі ў самых розных сферах — права, ідэнтычнасць чалавека, сацыяльная справядлівасць, занятасць, чалавечыя адносіны і г.д. З іншага боку, кожная інавацыя мае наступствы, якія вельмі рэдка становяцца прадметам клопату, разважанняў або дзеянняў саміх інаватараў. У выніку, мы апынаемся непадрыхтаванымі да зменаў як у бліжэйшай, так і ў аддаленай будучыні.

А як увогуле можна падрыхтавацца да непрадказальных зменаў? Падрыхтавацца — азначае, найперш, здольнасць бачыць, разумець і мець інтэлектуальныя і практычныя інструменты для дзеяння. Другая, не менш важная задача — гэта гуманітарная падрыхтоўка да камунікацыі і сустрэчы з Іншым. Прапанаваныя курсы — спроба разам з беларускімі мыслярамі і адмыслоўцамі рухацца да разумення сучасных працэсаў.

Аб’ектам цікавасці стане сацыяльнае і гуманітарнае вымярэнне інавацыйных зрухаў, найперш, праз асваенне розных метадаў, моваў і падыходаў, праз якія мы можам працаваць з гэтамі з’явамі. Гэта мова мастацтва, камунікатыўныя і герменеўтычныя практыкі, крытэрыі і прынцыпы для вылучэння праблемаў, метады праектавання. Гэта новыя сацыяльныя, эканамічныя і філасофскія тэорыі, што даюць інструменты аналізу і дзеі.

Курсы і школы другога семестра:

Прапанаваныя курсы — гэта курсы першага ўзроўню для слухачоў Лятучага ўніверсітэта. Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

У другім семестры працягваюць сваю працу семінары:

Заяўкі прымаюцца да 5 лютага 2018 года.

Усе заняткі бясплатныя.

Заняткі будуць праходзіць па вечарох у працоўныя дні.

Каб запісацца, трэба перайсці па спасылцы на абраны курс.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео