BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Крочым з 2017-га ў 2018-ы разам з Лятучым (Фота)

31.12.2017 Лятучы ўніверсітэт
Крочым з 2017-га ў 2018-ы разам з Лятучым (Фота)
2017 год для Лятучага ўніверсітэта стаў часам асэнсавання новых выклікаў, намацвання сутнасных праблем, якія паўстаюць у імківым развіцці сучаснага свету.

Напрыканцы года мы вырашылі ўзгадаць, што мы рабілі і чаго дасягнулі, аб чым думалі і клапаціліся цягам гэтага часу.

У гэтым годзе напоўніцу запрацавала новая Дыстанцыйная платформа Лятучага, якая была запушчаная ў вір інфармацыйнай прасторы напрыканцы снежня мінулага года. За гэты час платформа напоўнілася курсамі беларускіх інтэлектуалаў і адмыслоўцаў, прысвечаных шырокаму колу тэм: гісторыі беларускай думкі і філасофіі гісторыі, праблемам змены клімату і біяэтыкі, сістэмнаму падыходу і сацыяльнаму ўяўленню, выклікам сучаснай адукацыі і навейшай гісторыі Беларусі — усяго не пералічыць!

У траўні Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвесціла конкурс і запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе. Па выніках рэйтынгавага галасавання наведвальнікаў платформы былі вызначаныя 5 курсаў. Пераможца конкурсу — курс "Гарады і змены клімату: што і навошта трэба ведаць" — ужо з’явіўся на платформе, а для стварэння астатніх была распачата краўдфандынгавая кампанія "ВЕДЫ ONLINE". Кампанія атрымалася такой удалай, што (дзякуючы вашай падтрымцы!) мы здолелі выйсці нават за межы першасных задумаў і замест чатырох абраных курсаў цяпер маем магчымасць зрабіць пяць!

Такім чынам, у наступным годзе на дыстанцыйная платформе вас чакаюць анлайн-курсы:

І не толькі, таму сачыце за абнаўленнямі на нашай дыстанцыйнай платформе!

Штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта ў гэтым годзе прайшла напачатку сакавіка. Разуменне выклікаў сучаснага стану гуманітарных працэсаў вызначыла тэму канферэнцыі: "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага". Цягам канферэнцыі мы паглыбляліся ў тыя сферы, дзе ствараецца і аднаўляецца чалавечае ў чалавеку, і разбіраліся з тымі інструментамі мысленння і дзейнасці, якія прыдатныя для вырашэння гэтых задач.

Вясна гэтага года прайшла ў Лятучым пад знакам "Колеру Беларусі". Выстава і кніга-альбом вядомага беларускага дызайнера, мастака Міхала Анемпадыстава пад гэтай назвай, а таксама шэраг падзей, якія спарадзіла гэтае выданне, наварочвалі нас да абмеркавання спосабаў жыцця спадчыны і традыцыі ў сучасным свеце, феномена колераў у культуры, месца колеру ў фармаванні ідэнтычнасці нацыі і асобы.

Але вясна-2017 была адзначаная не толькі пошукамі і набыткамі ў інтэлектуальным і культурным вымярэнні, але і складаным сацыяльна-палітычным кантэкстам, які патрабаваў грамадзянскай рэакцыі. Шэраг сябраў калегіума Лятучага разам з іншымі беларускімі інтэлектуаламі і творцамі зладзілі сваеасаблівы "інтэлектуальны марафон" салідарнасці з усімі затрыманымі ды пацярпеўшымі ад рэпрэсій цягам сакавіцкіх падзей пад назвай "Слова ў абарону свабоды і годнасці", які прайшоў у кнігарні "ЛогвінаЎ".

Адной з цэнтральных змястоўных падзей года сталася першая агульнаўніверсітэцкая гульня, што адбылася 10-14 траўня 2017 года і была прысвечана тэме: "Універсітэт і інфраструктура інавацый: стратэгія ўстойлівай камунікацыі суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці". Вынікі гульні знайшлі свае адлюстраванне ў шэрагу тэкстаў: "Аб гульні па распрацоўцы інтэрфейсаў камунікацыі ў інавацыйных працэсах" і "Глабальнае пацяпленне пасля халоднай вайны" Уладзіміра Мацкевіча, "Інавацыйны час і мы" Таццяны Вадалажскай, а таксама ў працы з новымі тэмамі (напрыклад, тэмай блакчэйну) і праграме Лятучага на наступны год (чакайце абвестак напрыканцы студзеня!).

Традыцыйная летняя школа Лятучага ўніверсітета адбылася ў гэтым годзе напачатку ліпеня на хутары Шаблі. Універсітэцкі летнік стаў натуральным працягам роздуму і дыскусій вакол кардынальных змен сусвету, якія нясе выбух тэхналагічнага развіцця і эпоха інавацыйнага паскарэння. Тэма летніка гучала як "Гэты дзіўны новы свет", адсылаючы нас да антыўтопіі Хакслі і наогул да праблематызацыі сацыяльнага і гуманітарнага вымярэння інавацыйных працэсаў.

У гэтым годзе мы працягнулі працу ў адносна новай да нас сферы — урбаністыцы. Праграма ўжо другога набора Школы "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё", якая ладзілася Лятучым універсітэтам у партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка", альманахам "Гарадскія тактыкі", "Архітэктурным бюро 35" і Беларускай партыяй "Зялёныя", будавалася пад агульнай рамкай канцэпцыі "Зялёны горад". Напачатку верасня выпускнікі школы — маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты — прэзентавалі вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.

Новы навучальны год адкрываўся, як звычайна, публічнай падзеяй. Але ў гэтым годзе мы вырашылі абысціся без фармальных прэзентацый і зрабіць больш адпаведную Лятучаму размову з асобамі, інтэлектуаламі, якія вядуць курсы і семінары ў гэтым годзе. Мы скарысталіся фарматам "Жывой бібліятэкі", і разам з імі зрабілі сваеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй "Без кафедр і мантый".

У гэтым годзе ў нас шмат што адбылося зрабіць разам — разам з іншымі навуковымі, адукацыйнымі, інтэлектуальнымі і грамадскімі ініцыятывамі. Нам прыемна ўзгадваць падзеі і партнёраў, да якіх мы далучаліся ў гэтым годзе. Найбльш змястоўнымі і цікавымі з сумесных ініцыятываў для нас сталі:

Мы вельмі радыя нашаму супрацоўніцтву і спадзяемся, што яно працягнецца і ў наступным годзе!

Напрыканцы года мы шчыра жадаем усім нашым партнёрам, калегам, сябрам і слухачам шчодрых Калядаў і шчаслівага Новага года! Жадаем, каб свет вакол заставаўся такім жа адкрытым, захапляльным і поўным магчымасцей, як у дзяцінстве. Хай амбітнасць мар і высокі палёт думак знаходзіць натхненне і апірышча ў вернасці сябе і падтрымцы сяброў і калег!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео