BE RU EN
rss facebook twitter

Таццяна Вадалажская: У Лятучы трэба прыходзіць тым, у каго ёсць пытанні і патрэба з імі разбірацца

02.10.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Таццяна Вадалажская: У Лятучы трэба прыходзіць тым, у каго ёсць пытанні і патрэба з імі разбірацца
fly-uni.org
Лятучы ўніверсітэт – бадай, адзінае месца ў краіне, дзе разам з беларускімі інтэлектуаламі можна навучыцца працаваць з сучаснасцю ў самым шырокім сэнсе.

Часу для таго, каб абраць курс і падаць заяўку, застаецца зусім не шмат – да 10 кастрычніка. Навучанне на ўсіх курсах бясплатнае.

Новы навучальны год у Лятучым будзе прысвечаны разуменню, аналізу і практычным падыходам да сацыяльнага жыцця, інстытутаў і актуальных з’яў, якія складаюць сучаснае беларускае грамадства. У межах прапанаваных курсаў будуць прадстаўлены розныя школы і метады аналізу, тэарэтычныя і практычныя падыходы, што рэалізуюцца ў інтэлектуальным полі Беларусі: сацыяльная крытыка, рэфлексія, метадалогія, культурная палітыка ды інш. Слухачы змогуць разабрацца з актуальнымі з’явамі жыцця, зразумець іх карані і засвоіць метады мысленчай і практычнай дзейнасці. 

Падрабязней пра адметнасці новага ўніверсітэцкага сезону Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла каардынатарка Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская. Паводле яе словаў, у сучасным свеце мы не паспяваем асэнсаваць прарывы ў сферы тэхналогій і інавацый.

“Самі па сабе ўзнікаюць новыя з’явы і стасункі, а як з імі працаваць – гэта тое, чаго, як нам падаецца, не хапае беларускаму грамадству і беларускаму мысленню”, – тлумачыць суразмоўца абраны сёлета кірунак навучання.

Інавацыі атачаюць нас ва ўсіх сферах жыцця, і гэта не толькі тэхналогіі, а самыя разнастайныя з’явы і нават сэнсы, з якімі можна навучыцца працаваць у Лятучым універсітэце. Адметнасць універсітэцкіх курсаў у тым, што кожны з іх – гэта, перадусім, цікавая постаць, персона выкладчыка. Да таго ж гэта, бадай, найлепшае месца, каб пазнаёміцца з прадстаўнікамі авангарду сучаснай беларускай філасофіі – менавіта курсаў з ухілам у гэтую дысцыпліну ў Лятучым найбольш. Адзін з іх – “Тэхнікі сімвалічнай інтэрпрэтацыі: грунт дыскурс-аналіза”, які сёлета будуць весці Аляксандр Сарна і Павел Баркоўскі. Гэтая тэма актуальнаая тым, што мы жывем у эпоху тэкстаў, вобразаў, дыскурсаў, якія на нас уплываюць. Запіс на курс – цдоўная мажлівасць з гэтым разабрацца.

Яшчэ адзін філасофскі курс, прысвечаны сацыяльнай крытыцы і аналізу, будзе весці Ігар Падпорын. У сучаснай акадэмічнай сацыяльнай філасофіі гэта досыць сталая дысцыпліна, якая спрабуе разабрацца, як канструюецца сацыяльная карціна свету.

Уладзімір Мацкевіч працягне уводзіны ў філасофію, які сёлета будзе засяроджаны на нараджэнні і функцыянаванні ідэй.

“Адна справа, калі ідэі нараджаюцца ў галаве і нейкім чынам распаўсюджваюцца, іншая справа – калі грамадства мае пэўныя інстытуцыі, тое, што дае мажлівасць ідэям працаваць пастаянна. Будзем разбірацца, як гэта працуе ў Беларусі і ці працуе ўвогуле”, – анансуе каардынатарка Лятучага ўніверсітэту.

Сама Таццяна Вадалажская сумесна з Андрэем Ягоравым будзе весці курс “Тэорыя зменаў: інстытуты супольнасці і паўсядзённасць”. Па словах суразмоўцы, гэта будзе спроба сістэматызаваць і прадставіць у выглядзе агульнай тэорыі тое, што напрацавана ў межах метадалагічнай супольнасці і культурнай палітыкі.

“Паколькі мы працавалі з рознымі тэмамі – і грамадзянскай супольнасці, і дэсаветызацыі, і інш.  – звонку гэта ўсё выглядае даволі мазаічна. Для нас яно складаецца ў тэорыю і практыку, звязаныя з уяўленнем пра змены ў грамадстве. Усё гэта мы паспрабуем выкласці ў больш-менш сістэматызаваным выглядзе”, – абяцае Таццяна Вадалажская.

Крыху адрозным ад папярэдніх выглядае курс Алега Дзярновіча “Цывілізацыйная і культурная спадчына Візантыі”. На першы погляд можа падацца, што ён цалкам гістарычны, аднак выкладчык імкнецца разгледзець тэму нашмат глыбей і шырэй: даследчык спрабуе паразумецца з той спадчынай візантыйскай культуры, якая сёння праступае ў нашай культуры, але, на жаль, моцна звязаная з расійскім уплывам. Алег Дзярновіч імкнецца дэканструяваць гэтыя пазнейшыя наслаенні і ўсё ж дайсці да глыбіні.  

Чарговы “нефарматны”, але не менш актуальны і цікавы курс, звязаны з сучасным светам, тычыцца адкрытых дадзеных. Яго вядоўца Аліна Радачынская паспрабуе абагульніць тое, што вядома сёння пра працу з адкрытымі дадзенымі. Гэтая сфера цяпер інтэнсіўна развіваецца ў тэхнічным рэчышчы, аднак сёння не хапае разумення таго, як працаваць з адкрытымі дадзенымі і які ўплыў яны маюць на нас.

Апроч пералічаных курсаў паралельна можна навучацца на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэту, якая існуе ўжо амаль год.

“У нас дастаткова вялікі архіў на YouTube, але ён, па-першае, для абазнаных, а, па-другое, для вельмі матываваных людзей”, – папярэджвае Таццяна Вадалажская.  

Да ўжо існуючых сёлета дададуць яшчэ некалькі анлайн-курсаў з розных сфер, прычым не толькі ад Лятучага ўніверсітэта, але і ад яго партнёраў на тэмы адкрытых дадзеных, змены клімату, гісторыі беларускай фатаграфіі і вуснай гісторыі.

У гэтым годзе адбудзецца першы выпуск Школ Магістраў Гульні. Таццяна Вадалажская кажа, што гэта быў абсалютна эксперыментальны праект, які ўжо жыве сваім жыццём. Тым не менш, на некаторыя Школы яшчэ можна патрапіць, хоць гэта будзе не проста. Трэба разумець, што ў Школах ужо больш за год ідзе шчыльная праца. Але, напісаўшы матывацыйныя лісты, прайшоўшы сумоўе і атрымаўшы згоду кіраўнікоў Школ, некалькім людзям магчыма будзе далучыцца да некаторых з іх. “Пагрукацца” яшчэ можна ў Школу гісторыі ідэй, Школу ВКЛ, Метадалагічную школу. А вось у Школу філасофскай аналітыкі трапіць ужо нельга.

Акрамя ўсяго пералічанага сёлета ў Лятучым пройдзе некалькі семінараў для ўсіх ахвотных. Адзін з іх – дыскусійны клуб Вячаслава Бабровіча па актуальных грамадска-палітычных пытаннях – працягнецца, але з’явяцца і новыя. Адзін з універсітэцкіх семінараў будзе прысвечаны культурна-гуманітарнаму і філасофскаму асэнсаванню знешняга свету. Праводзіць яго будуць Ігар Бабкоў, Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская, апроч таго плануецца запрасіць іншых выступоўцаў. Задумваецца і дыялагічны семінар на тэму каштоўнасцяў Змітра Майбарады. Працягнецца семінар пра тэхналогію і філасофію блокчэйн.

З аднаго боку, каб прайсці навучанне на любым з курсаў Лятучага ўніверсітэту, не трэба мець ніякіх спецыфічных ведаў. Аднак трэба мець гатоўнасць з чымсьці разбірацца.

“Прыйсці і штосьці ўзяць ад курсаў можа любы чалавек. Але трэба быць гатовым да камунікацыі – як да вельмі актыўнай, так і ўнутры сябе. А таксама да таго, што ты сустракаешся з унікальным чалавекам. Аднак калі ты не маеш грунту папярэдняй адукацыі ці нейкіх сваіх напрацовак, то Лятучы ўніверсітэт – гэта, напэўна, не першае месца, куды трэба прыйсці па веду, а другое, трэцяе ці пятае. Прыходзіць трэба тым, у каго ўжо ёсць нейкі грунт уяўленняў і пытанняў і патрэба з імі разбірацца”, – падсумоўвае Таццяна Вадалажская.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал "Думать Беларусь"!

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.